ІСАІ 39:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 Узрадаваўся ім Эзэкія і паказаў ім сваю скарбніцу: срэбра, золата, духмянасці, шматкаштоўнае намашчэнне і ўсе склады дабра свайго ды ўсё, што знаходзілася ў скарбніцы яго. Нічога не засталося, чаго б не паказаў ім Эзэкія ў палацы сваім і ва ўсёй маёмасці сваёй. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)2 І ўсьцешыўся з іх Эзэкія, і паказаў ім дом скарбаў сваіх: срэбра, золата, пахошчы, каштоўны алей і ўсе каморы свае, і ўсё, што знаходзілася ў сховішчах ягоных. Не засталося рэчы, якой бы не паказаў ім Эзэкія ў доме сваім і ў-ва ўсім валоданьні сваім. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)2 І зарадаваўся пасланцам Эзэкія і паказаў ім дом скарбаў сваіх, срэбра і золата, і пахошчы і каштоўныя масьці, увесь збройны свой дом, і ўсё, што было ў скарбніцах ягоных, - нічога не засталося, чаго не паказаў бы ім Эзэкія ў доме сваім і ва ўсім валоданьні сваім. Глядзіце раздзел |
І цешыўся Эзэкія з-за іх прыбыцця, і паказаў ім увесь скарб скарбоўніцы сваёй: срэбра і золата, вострыя духмяныя прыправы і найлепшы алей, і ўсю колькасць посуду свайго, і ўсё, што знаходзілася ў яго скарбоўніцах; не засталося ніводнай рэчы, якой бы Эзэкія не паказаў ім у палацы сваім і ва ўсёй маёмасці сваёй.
Таксама царыца Сабы, пачуўшы пра славу Саламона, прыбыла ў Ерузалім, каб выпрабаваць Саламона праз складаныя загадкі, пераканацца ў мудрасці Саламона; прыбыла ў Ерузалім з вялікім суправаджэннем і вярблюдамі, якія везлі духмянасці, вялікую колькасць золата, і каштоўныя камяні. І калі яна прыбыла да Саламона, яна выказала яму, што толькі мела ў сваім сэрцы.