і Бэтуэля, з якога нарадзілася Рэбэка. Восем гэтых сыноў нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагама.
БЫЦЦЁ 24:48 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, пакланіўшыся, пачаў маліцца я Госпаду, дабраслаўляючы Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які прывёў мяне правільным шляхам, каб узяў дачку брата гаспадара майго сыну яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І схіліўся я і пакланіўся Госпаду, і дабраславіў Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які роўнай дарогаю прывёў мяне, каб узяць дачку брата гаспадара майго за сына ягонага. |
і Бэтуэля, з якога нарадзілася Рэбэка. Восем гэтых сыноў нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагама.
І там, каля ракі Агавы, абвясціў я пост, каб упакорыліся мы перад Богам нашым і папрасілі ў Яго шчаслівую дарогу нам, і дзецям нашым, і ўсёй уласнасці нашай.
Дам разуменне табе і накірую цябе на шлях, па якім ты павінен ісці; умацую вочы Мае над табою.
Адчуйце сэрцам вашым магуцце яго і прабяжыцеся ўздоўж дамоў яго, каб расказаць іншаму пакаленню.
і каб аб’яўляць народу пастановы, і законы, і шлях, па якіх яны павінны ісці, і справу, якую яны павінны рабіць.
Вось што кажа Госпад, Адкупіцель твой, Святы Ізраэлеў: «Я — Госпад, Бог твой, вучу цябе карысным рэчам, кіруючы табой у дарозе, якою ідзеш.