Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 24:48 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

48 І схіліўся я і пакланіўся Госпаду, і дабраславіў Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які роўнай дарогаю прывёў мяне, каб узяць дачку брата гаспадара майго за сына ягонага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

48 I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

48 І, пакланіўшыся, пачаў маліцца я Госпаду, дабраслаўляючы Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які прывёў мяне правільным шляхам, каб узяў дачку брата гаспадара майго сыну яго.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 24:48
11 Крыжаваныя спасылкі  

ад Ватуіла нарадзілася Рэбэка. Васьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагамаваму;


Калі раб Абрагамаў пачуў словы іхнія, дык пакланіўся Госпаду да зямлі.


І абвясьціў я там пост каля ракі Агавы, каб упакорыцца нам перад абліччам Бога нашага, прасіць у Яго пасьпяховай дарогі сабе і дзецям нашым і ўсёй маёмасьці нашай,


каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.


Хай баіцца Госпада ўся зямля; хай трымціць прад Ім усё жывое на сьвеце,


Такая дарога іхняя ёсьць іхняя неразумнасьць, хоць за імі ідуць тыя, што думку іхнюю ўхваляюць.


вучы іх пастановам і законам, паказвай ім дарогу, па якой яны павінны ісьці, і справы, якія яны павінны рабіць;


Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе па сьцежках простых.


Так кажа Гасподзь, Адкупнік твой, Сьвяты Ізраілеў: Я Гасподзь Бог твой, вучу цябе карыснаму, вяду цябе па той дарозе, па якой табе трэба ісьці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы