і сказаў юнакам сваім: «Пачакайце тут з аслом; а мы з сынам пойдзем туды і, пасля таго як паклонімся Богу, вернемся да вас».
БЫЦЦЁ 24:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады чалавек той схіліў галаву і пакланіўся Госпаду, Біблія (пераклад А.Бокуна) I схіліўся чалавек той, і пакланіўся ГОСПАДУ, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І схіліўся чалавек той, і пакланіўся Госпаду, |
і сказаў юнакам сваім: «Пачакайце тут з аслом; а мы з сынам пойдзем туды і, пасля таго як паклонімся Богу, вернемся да вас».
І, пакланіўшыся, пачаў маліцца я Госпаду, дабраслаўляючы Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які прывёў мяне правільным шляхам, каб узяў дачку брата гаспадара майго сыну яго.
І Давід загадаў усёй супольнасці: «Дабраславіце Госпада, Бога вашага!» І дабраславіла ўся супольнасць Госпада, Бога бацькоў сваіх; і пакланіліся, і аддалі паклон Госпаду і пасля цару.
Такім чынам, Язафат упаў на калені тварам сваім да зямлі, дый усе жыхары Юдэі і Ерузаліма ўпалі перад Госпадам і пакланіліся Яму.
І загадаў Эзэкія і кіраўнікі левітам, каб славілі яны Госпада словамі Давіда і Асафа Прадракальніка: яны хвалілі Яго з вялікай радасцю і, укленчыўшы, пакланіліся тварам да зямлі.
І Эздра дабраславіў Госпада, Бога магутнага; і ўвесь народ, падымаючы свае рукі, адказаў: «Амін, амін». І пакланіліся, і ўпалі, тварам дакранаючыся да зямлі, перад Богам
Кожная зямля паклоніцца Табе і будзе спяваць псальмы Табе, праспявае псальм імю Твайму.
вы скажаце ім: “Гэта ахвяра Пасхі ў гонар Госпада, Які ў Егіпце абмінуў дамы сыноў Ізраэля; егіпцян пазабіваў, а дамы нашыя збавіў”». І пачаў маліцца народ, пакланіўшыся,
І паверыў народ, і пачулі, што Госпад наведаў сыноў Ізраэля і што заўважыў смутак іх; і, схіліўшыся, яны памаліліся.
«Што дастойнага маю ахвяраваць Госпаду, калі ўкленчу перад Богам Узвышнім? Ці ўскладу Яму ахвяру цэласпалення і маладых цялят?
І калі Гедэон пачуў аповед пра сон і яго тлумачэнне, пакланіўся Богу і, вярнуўшыся ў лагер, загадаў: «Устаньце, бо Госпад аддаў у рукі вашыя лагер мадыянцаў».
Таму і даручаю яго Госпаду; на ўсе дні, колькі будзе жыць, ён адданы на службу Госпаду». І пакланілася там Госпаду.