БЫЦЦЁ 19:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і глянуў на Садом і Гамору, і на ўвесь абшар той мясцовасці. І ўбачыў, што з зямлі ўздымаецца сажа, быццам дым з печы. Біблія (пераклад А.Бокуна) і глянуў на аблічча Садома і Гаморы, і на аблічча ўсёй зямлі той ваколіцы, і ўбачыў, і вось, дым падымаецца з зямлі, быццам з печы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паглядзеў на Садому і Гамору і на ўсю прастору навакольля і ўбачыў: вось, дым падымаецца зь зямлі, як дым з вапельні. |
а ўся гара Сінай дымілася, бо сышоў на яе Госпад у агні, і ўздымаўся дым з яе, як з печы. І ўся гара моцна хісталася.
і хто можа вытрымаць дзень прышэсця Яго? І хто ўстаіць, калі Ён з’явіцца? Ён бо — як агонь растапляючы і як зелле ачышчаючае;
Таксама Садом, і Гамора, і суседнія гарады, што падобным чынам аддаваліся распусце і пайшлі за чужым целам, сталіся прыкладам, церпячы кару вечнага агню.
уздыхалі і лямантавалі, гледзячы на дым пажару і кажучы: “Хто ж падобны да гэтага горада, такога вялікага?”
І плакаць будуць і галасіць дзеля яе цары зямлі, якія з ёй чужаложнічалі і жылі ў раскошы, калі ўбачаць дым пажару яе,
Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».
І адкрыла яна калодзеж бяздоння, і падняўся з калодзежа дым, як дым з вялізнае печы, і сонца і паветра патанулі ў цемры ад дыму з таго калодзежа.