Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.
БЫЦЦЁ 19:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спяшайся і ратуйся там, бо не змагу нічога рабіць, пакуль туды не ўвойдзеш». Таму і дадзена імя таму гораду Сэгор. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпяшайся, уцякай туды, бо Я не магу нічога рабіць, пакуль ты ня прыйдзеш туды». Таму і названае імя гэтаму гораду Цаар. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пасьпяшайся, ратуйся там: бо Я не магу ўчыніць дзеі, пакуль ты ня прыйдзеш туды. Таму і названы горад гэты: Сігор. |
Падняўшы тады вочы, Лот убачыў усю ваколіцу каля Ярдана, якая цалкам арашалася, пакуль не знішчыў Госпад Садома і Гаморы, як рай Госпада і як Егіпет, аж да Сэгора.
выйшлі з вайною супраць Бэры, цара Садома, і супраць Біршы, цара Гаморы, і супраць Сенааба, цара Адамы, і супраць Шэмэбэра, цара Себаіма, і супраць цара Бэлы, або Сэгора.
І сказаў яму: «Вось, Я ў гэтым таксама прыняў просьбу тваю, каб не знішчыць горада, у які ты прасіўся.
пакінь Мяне, каб разгарэлася абурэнне Маё супраць іх і каб Я знішчыў іх, а з цябе Я зраблю вялікі народ».
Сэрца маё над Маабам плача, бежанцы яго — аж да Сэгора, Эглатсэліцыі; дарогаю ўгору на Луіт з плачам узыходзяць ды на шляху ў Аранаім падымаюць лямант роспачы!
Гэта кажа Госпад: «Як, калі сок знаходзяць у вінаграднай гронцы і кажуць: “Не знішчай яго, бо ў ім — дабраславенне”, — падобна зраблю дзеля Маіх паслугачоў, каб не знішчыць усяго.
Ад крыку з Хесебона аж да Элеале і да Ясы ўздымаюць яны голас свой, ад Сэгора да Аранаіма і да Эглатсэліцыі, нават воды Нэмры высахнуюць.
І не мог там учыніць ніводнага цуду, толькі некалькі хворых аздаравіў, усклаўшы рукі на іх.
дазволь Мне, каб Я знішчыў іх і сцёр іх імя з-пад неба, а з цябе Я зраблю народ дужэйшы і большы за гэты”.