Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 16:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І нарадзіла Агар Абраму сына. І Абрам назваў народжанага Агар сына свайго імем Ізмаэль.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам імя сына свайго, якога нарадзіла яму Агар, Ізмаэль.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Агар нарадзіла Абраму сына; і назваў імя сыну свайму, народжанаму ад Агары: Ізмаіл.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 16:15
13 Крыжаваныя спасылкі  

І далей сказаў ёй Анёл Госпадаў: «Вось, ты пачала і народзіш сына, і назавеш яго імем Ізмаэль, таму што Госпад пачуе пра гора тваё.


Дзеля таго студню гэтую назвалі Бээр-Лахай-Рой. Яна паміж Кадэсам і Барэдам.


Абрам меў восемдзесят шэсць гадоў, калі Агар нарадзіла яму Ізмаэля.


І сказаў Богу: «О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!»


Таксама адносна Ізмаэля Я выслухаў цябе: вось жа, Я буду дабраслаўляць яго, і дам расці, і размножу яго вельмі; ад яго народзяцца дваццаць князёў, і Я зраблю з яго вялікі народ.


А вось нашчадкі Ізмаэля, сына Абрагама, якога нарадзіла яму егіпцянка Агар, паслугачка Сары.


І пахавалі яго Ізаак і Ізмаэль, сыны яго, у пячоры Махпэла, на полі Эфрона, сына Сэора Хетыта з мясцовасці Мамрэ,


пайшоў да Ізмаэля і ўзяў жонку — апрача тых, што меў, — Махалат, дачку Ізмаэля, сына Абрагама, сястру Набаёта.


Лепш прадаць яго ізмаэльцам, і рукі нашы не спаганім. Ён усё ж брат наш і цела наша». І згадзіліся браты на яго прапанову.


А сыны Абрагама: Ізаак і Ізмаэль.