Калі Анёл Госпадаў знайшоў яе паблізу крыніцы водаў у пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Сур,
БЫЦЦЁ 14:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і харэяў у гарах Сэір аж да Эль-Парана, што ў пустыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) і Харэяў на гары іхняй Сэір аж да Эль-Парану, што ў пустыні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Харэяў у гары іхняй Сэіры, да Эл-Фарана, што каля пустыні. |
Калі Анёл Госпадаў знайшоў яе паблізу крыніцы водаў у пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Сур,
І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом.
І, калі выйшлі яны з Мадыяна, то прыбылі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парана, і прыйшлі ў Егіпет да фараона, цара Егіпецкага, які даў ім дом, яду і выдзеліў зямлю.
Бог прыйдзе з Тэмана, і Святы — з гары Паран. [Сэлах]. Слава Яго пакрывае нябёсы, і зямля поўная хвалы Яго.
і адправіліся сыны Ізраэля ў дарогу сваю з пустыні Сінай, і спынілася воблака ў пустыні Паран.
«Пашлі людзей, каб яны агледзелі зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраэля, па адным ад кожнага пакалення кіраўнікоў».
У Сэіры жылі раней харэі, але сыны Эзава выгналі іх і выгубілі, каб пасяліцца на іх месцы, як зрабіў Ізраэль у зямлі валадарання свайго, якую даў ім Госпад.
Таксама зрабіў Ён з сынамі Эзава, што жывуць у Сэіры, вынішчаючы харэяў і перадаючы ім зямлю іх, якою валодаюць яны аж да гэтага часу.