І чалавек Божы адказаў цару: «Калі б ты і палову дома свайго даваў мне, не пайшоў бы я з табой і не еў бы хлеба, і не піў бы вады ў гэтым месцы;
БЫЦЦЁ 14:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) што ані ніткі пражы, ані раменьчыка ад сандаляў, нічога не вазьму з усяго таго, што табе належыць, каб ты пасля не казаў: “Гэта я ўзбагаціў Абрама”, Біблія (пераклад А.Бокуна) што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: “Я ўзбагаціў Абрама”, Біблія (пераклад В. Сёмухі) што нават ніткі і рэменя ад абутку не вазьму з усяго твайго, каб ты не сказаў: я ўзбагаціў Абрама; |
І чалавек Божы адказаў цару: «Калі б ты і палову дома свайго даваў мне, не пайшоў бы я з табой і не еў бы хлеба, і не піў бы вады ў гэтым месцы;
Але Элісей адказаў: «Жыве Госпад, перад Якім стаю, не вазьму». І той вельмі прасіў яго ўзяць, але ён не згадзіўся.
А Гэхазі, паслугач чалавека Божага, сказаў: «Гаспадар мой пашкадаваў Наамана, сірыйца гэтага, бо не прыняў ад яго таго, што ён прынёс; жыве Госпад, пабягу за ім і нешта атрымаю ад яго».
Які па мне ідзе, але наперадзе мяне быў, Якому я не варты развязаць рамень пасталоў Яго».
Ужо трэці раз збіраюся да вас прыбыць і не буду вас абцяжарваць, бо шукаю не вашага, але вас. Бо не дзеці бацькам павінны збіраць скарб, але бацькі дзецям.
Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволены тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».