Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 14:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 што нават ніткі і рэменя ад абутку не вазьму з усяго твайго, каб ты не сказаў: я ўзбагаціў Абрама;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: “Я ўзбагаціў Абрама”,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 што ані ніткі пражы, ані раменьчыка ад сандаляў, нічога не вазьму з усяго таго, што табе належыць, каб ты пасля не казаў: “Гэта я ўзбагаціў Абрама”,

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 14:23
8 Крыжаваныя спасылкі  

Але чалавек Божы сказаў цару: хоць бы ты даваў мне паўдома твайго, я не пайду з табою і ня буду есьці хлеба і ня буду піць вады ў гэтым месцы,


І сказаў ён: жывы Гасподзь, прад абліччам якога стаю! ня прыму. І той прымушаў яго ўзяць, але ён не згадзіўся.


І сказаў Гіезій, слуга Елісея, чалавека Божага: вось, гаспадар мой адмовіўся ўзяць з рукі Нэемана, гэтага Сірыйца, тое, што ён прыносіў. Жывы Гасподзь! пабягу я за ім і вазьму ў яго што-небудзь.


Вось Ён Той, Хто ідзе за мною, але Які апярэдзіў мяне: я ня варты разьвязаць рэмень на абутку Ягоным.


Вось, трэйці раз я гатовы ісьці да вас, і ня буду вам цяжарам, бо я шукаю ня вашага, а вас. Ня дзеці павінны зьбіраць маёмасьць бацькам, а бацькі дзецям.


Майце нораў несрэбралюбны, задавольвайцеся тым, што ёсьць. Бо Сам сказаў: «не пакіну цябе і не адступлюся ад цябе»,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы