і казаў ім пра мноства багацця свайго, і пра шматлікіх сыноў сваіх, і што цар узвысіў яго вялікай славай над усімі князямі і сваімі паслугачамі.
АМОСА 6:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі б засталіся дзесяць чалавек у адным доме, і яны памруць; Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, што калі ў адным доме застанецца дзесяць мужчынаў, і яны памруць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе: калі ў якім доме застанецца дзесяць чалавек, дык памруць і яны, |
і казаў ім пра мноства багацця свайго, і пра шматлікіх сыноў сваіх, і што цар узвысіў яго вялікай славай над усімі князямі і сваімі паслугачамі.
раптам паднялася страшэнная бура з боку пустыні і зрушыла чатыры вуглы дома; упаўшы, ён задушыў дзяцей тваіх, і яны памерлі, і ўцёк я адзін, каб паведаміць табе».
«Падрыхтуйце сыноў яго на зарэзанне праз злачыннасць іх бацькоў; хай не падымуцца, каб не ўспадкаемілі зямлю ды не напоўнілі сусвету людскога».
Бо смерць прабралася праз нашы вокны, увайшла ў дамы нашы, каб знішчыць дзяцей на вуліцах, і юнакоў — на плошчах.
Бо гэта кажа Госпад Бог: “Горад, з якога выходзіла тысяча, застанецца ў ім сто; ды з якога выходзіла сто, застанецца ў ім дзесяць перад домам Ізраэля”.
Аднак Я не адкіну цалкам чалавека з цябе ад ахвярніка Майго; каб аслабелі вочы твае, і ссохла душа твая, і загіне вялікая частка дому твайго, калі дажыве да дарослых гадоў.