АГЕЯ 2:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І другі раз прамовіў Госпад да Агея ў дваццаць чацвёрты дзень месяца, кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І было слова ГОСПАДА другі раз да Агея ў дваццаць чацьвёрты дзень таго самага месяца, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было слова Гасподняе да Агея другі раз у дваццаць чацьвёрты дзень месяца, і сказана: |
Тады падняліся Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і пачалі будаваць святыню Божую ў Ерузаліме; а прарокі Божыя дапамагалі ім.
У другі год царавання Дарыя, у першы дзень шостага месяца, Госпад прамовіў праз прарока Агея да Зарабабэля, сына Салаціэля, кіраўніка Юды, і да першасвятара Ешуа, сына Ёсэдэка, кажучы:
У дваццаць чацвёрты дзень дзевятага месяца, у другі год валадарання Дарыя прамовіў Госпад да прарока Агея, кажучы:
У восьмы месяц на другі год Дарыя прамовіў Госпад да прарока Захарыі, сына Барахіі, сына Адо, кажучы:
І сталася ў чацвёрты год валадарання цара Дарыя, у чацвёрты дзень дзевятага месяца, гэта значыць Каслева, прамовіў Госпад да Захарыі.