Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.

2 А Надаб і Абігу памерлі перад сваім бацькам ды не мелі сыноў; святарства спаўнялі Элеязэр і Ітамар.

3 І падзяліў іх Давід: сыноў Элеязэра — з Садокам і сыноў Ітамара — з Ахімелехам адпаведна іх чарзе і службе.

4 І выявілася, што сыноў Элеязэра было намнога больш, чым сыноў Ітамара, дык ён выбраў з іх, гэта значыць з сыноў Элеязэра, шаснаццаць кіраўнікоў родаў, і па родах сыноў Ітамара і сем’ях іх — восем кіраўнікоў родаў.

5 Затым ён падзяліў абодва роды між сабою жэрабем; таму што было пароўну адных і другіх; і каб кіраўнікі святыні і кіраўнікі Божыя былі як з сыноў Элеязэра, так і з сыноў Ітамара.

6 І Сямэя, сын Натанаэля, пісар паміж левітаў, перапісаў іх перад царом, і кіраўнікоў, і святара Садока, і Ахімэлеха, сына Абіятара, кіраўнікоў родаў святарскіх і левітаў: адзін род за Элеязэра, і другі — за Ітамара.

7 А першае жэрабя выпала на Ёярыба, другое — на Ядаю,

8 трэцяе — на Гарыма, чацвёртае — на Сэарыма,

9 пятае — на Мэльхію, шостае — на Міяміна,

10 сёмае — на Акоса, восьмае — на Абію,

11 дзевятае — на Ешуа, дзесятае — на Сахэнію,

12 адзінаццатае — на Эліясіба, дванаццатае — на Якіма,

13 трынаццатае — на Гопфу, чатырнаццатае — на Ісбааба,

14 пятнаццатае — на Бэльгу, шаснаццатае — на Эмэра,

15 семнаццатае — на Гэзіра, васемнаццатае — на Апсу,

16 дзевятнаццатае — на Пэтагію, дваццатае — на Гэзэхіэля,

17 дваццаць першае — на Яхіна, дваццаць другое — на Гамула,

18 дваццаць трэцяе — на Далаява, дваццаць чацвёртае — на Маазіява.

19 Такая была іх чарга, калі прыходзілі ў дом Госпадаў на сваю службу, і па рытуале сваім, і па статуту Аарона, бацькі іх, і па загадзе Госпада, Бога Ізраэля.

20 Затым той, хто застаўся з сыноў Леві: з сыноў Амрама: Субаэль, і з сыноў Субаэля — Ягэдэя.

21 Таксама з сыноў Рагобіі — кіраўнік Ясія.

22 А з Ісаарытаў — Саламот; з сыноў Саламота— Ягат.

23 З Гэбранітаў: Ерыяў, Амарыя — другі, Яхазіэль — трэці, Екмаам — чацвёрты.

24 Сын Азіэля — Міха; з сыноў Міхі — Самір;

25 брат Міхі — Ясія; з сыноў Ясіі — Захарыя.

26 Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Сыны яго: Язіяў і Бані.

27 Сын Мэрары: з яго сына Язіява: Саам, і Закхур, і Гебры.

28 Затым з Махалі: сын Элеязэр, які не меў дзяцей.

29 А сын Кіса — Ерамээль;

30 сыны Мусі: Махалі, Эдэр і Ярмут. Гэта сыны Леві паводле іх родаў.

31 Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы