Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.
АГЕЯ 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Калі будзе несці чалавек асвячонае мяса ў крысе адзення свайго і краем яго дакранецца да хлеба, або да чаго-небудзь варанага, або да віна, або да алею, або да якой-небудзь ежы, ці тады будзе асвячоны?”» На гэта ж святары адказалі: «Не». Біблія (пераклад А.Бокуна) "Калі хто нёс асьвячонае мяса ў крысе адзеньня свайго і дакрануўся крысом сваім да хлеба, або да стравы, або да віна, або да алею, або да якой ежы, ці будуць яны асьвячоныя?"”» І сьвятары адказалі: «Не». Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі хто нёс сьвяшчэннае мяса ў крысе вопраткі сваёй і крысом сваім дакрануўся да хлеба, альбо да чаго-небудзь гатаванага, альбо да алею, альбо якой-небудзь ежы, - ці зробіцца гэта сьвяшчэнным? І адказвалі сьвятары і сказалі: не. |
Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.
Мёртвыя мухі псуюць і нішчаць алеек у слоіку. Малая безразважнасць больш важыць за мудрасць і славу.
І калі будуць выходзіць на знешні панадворак да людзей, то павіннны зняць з сябе сваё адзенне, у якім спаўнялі службу, і пакласці яго ў пакоях святых, і апрануць на сябе іншыя шаты, і не асвячаць людзей у сваіх шатах.
Кожны, хто дакранецца да яе мяса, будзе асвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзенне, то апырсканае хай будзе абмыта вадой на святым месцы.
Кожны мужчына са святарскага роду будзе спажываць гэтае мяса на святым месцы: гэта святая рэч.
Будуць вучыць яны пастановам Тваім Якуба і закону Твайму Ізраэля; і будуць паліць кадзіла для ноздраў Тваіх і цэласпаленні на ахвярніку Тваім.