ІСУСА 6:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, і ўзброеныя ваяры хай ідуць перад каўчэгам Госпада». Біблія (пераклад А.Бокуна) Егошуа, сын Нуна, паклікаў сьвятароў і сказаў ім: «Нясіце Каўчэг Запавету, а сем сьвятароў няхай нясуць сем трубаў з рагоў бараніх перад Каўчэгам ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў народу: ідзеце і абыдзеце вакол горада; а ўзброеныя няхай ідуць перад каўчэгам Гасподнім. |
Саўл жа, дыхаючы пагрозамі і забойствамі на вучняў Госпадавых, прыйшоў да першасвятара
І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыбылі ў Ерыхон; і ваявалі супраць вас жыхары таго горада, амарэі, і феразеі, і хананеі, і хетэі, і гергесеі, і гівеі, і евусеі; і Я выдаў іх у рукі вашы.
і далі загад народу: «Калі ўбачыце каўчэг запавету Госпада, Бога вашага, і святароў з роду левіцкага, што нясуць яго, дык вы, устаўшы, ідзіце за ім.
І сказаў святарам: «Вазьміце каўчэг запавету і ідзіце перад народам». Яны ўзялі і пайшлі перад народам.
Такім чынам, Ешуа, сын Нуна, паклікаў святароў і сказаў ім: «Нясіце каўчэг запавету, і сем другіх святароў няхай нясуць сем труб і ідуць перад каўчэгам Госпада».
І, як толькі Ешуа скончыў гаварыць, сем святароў затрубілі ў сем труб з рагоў барановых і пайшлі, а каўчэг запавету Госпада пайшоў за імі.
Усё ўзброенае войска ішло перад святарамі, што трубілі, а рэшта войска ішла за каўчэгам, і трубы штораз мацней трубілі.
І вярнуўся народ у лагер, і старэйшыны Ізраэля казалі: «Чаму ўдарыў сёння нас Госпад перад філістынцамі? Давайце прынясём з Сіло каўчэг запавету Госпада, і хай прабывае сярод нас, каб ратаваў Ён нас ад рук ворагаў нашых».