І калясніца, якая выходзіла з Егіпта, каштавала шэсцьсот сікляў срэбра, і конь — сто пяцьдзесят; такім чынам, праз іх рукі прадавалася гэта ўсім царам Сірыі.
ІСУСА 1:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад пустыні і ад Лібана гэтага аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат, уся зямля хетэяў, і аж да Вялікага мора на захад сонца будзе мяжа ваша. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад пустыні і ад Лібану гэтага аж да ракі вялікай, ракі Эўфрат, уся зямля Хетаў, і аж да Вялікага Мора на захад сонца будзе мяжа вашая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад пустыні і Лівана гэтага да ракі вялікай, ракі Еўфрата, усю зямлю Хэтэяў; і да вялікага мора на захад сонца будуць межы вашыя. |
І калясніца, якая выходзіла з Егіпта, каштавала шэсцьсот сікляў срэбра, і конь — сто пяцьдзесят; такім чынам, праз іх рукі прадавалася гэта ўсім царам Сірыі.
А Саламон валодаў усім царствам ад Ракі аж да зямлі філістынцаў і аж да мяжы Егіпта; яны прыносілі яму дары і служылі яму ва ўсе дні яго жыцця.
І таксама перамог Давід Ададэзэра, цара Собы ў мясцовасці каля Эмата, калі ён рушыў, каб пашырыць сваю ўладу аж па раку Эўфрат.
Таксама на ўсход пражываў ён аж да ўваходу ў пустыню, якая далей ідзе ад ракі Эўфрат, бо павялічыўся шмат лік іх статкаў у зямлі Галаад.
і цары ў Ерузаліме былі наймагутнейшыя, і яны валадарылі над усёй краінай, што за ракою, і яны бралі падатак, і даніну, і таксама харчы.
Я ж пакладу межы твае ад Чырвонага мора аж да мора Філістынскага і ад пустыні аж па раку. Аддам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай і выганю іх з вачэй вашых.
Абярніцеся і выберыцеся, і ідзіце на гару амарэяў і да ўсіх суседзяў іх: у Арабе, і ў гарах, і ў Сэфэле, і ў Нагэбе, і на марскім узбярэжжы; у зямлю хананеяў, і ў Лібан, аж да вялікай ракі Эўфрат.
Кожнае месца, на якое стане нага ваша, будзе вашым: ад пустыні, ад Лібана, ад вялікай ракі Эўфрат аж да заходняга мора будуць межы вашы.
Дык дазволь мне прайсці і ўбачыць тую найлепшую зямлю за Ярданам, і гару тую выдатную, і Лібан».
што сказаў шостаму анёлу, які меў трубу: «Развяжы чатырох анёлаў, звязаных пры вялікай рацэ Еўфрат».