Дык вазьмі рыштаванне сваё, сагайдак і лук, і ідзі ў поле. Калі на паляванні што здабудзеш,
ІСАІ 7:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Увойдуць туды са стрэламі і лукамі, бо ўся зямля будзе калючкамі і цернем. Біблія (пераклад А.Бокуна) Са стрэламі і лукамі будуць хадзіць там, бо ўся зямля стане цернем і асотам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Са стрэламі і лукамі хадзіцьмуць туды, бо ўся зямля будзе цернем і калючым хмызам. |
Дык вазьмі рыштаванне сваё, сагайдак і лук, і ідзі ў поле. Калі на паляванні што здабудзеш,
Замест церняў вырасце кіпарыс, замест жыгучкі вырасце мірт, і будзе гэта на хвалу Госпаду, як знак вечны, які не знішчыцца».
і прыляцяць, і сядуць на ўсіх у рачных долах і ў развалінах скал, і на ўсіх калючых кустах ды на ўсіх выганах.
І будзе ў той дзень так: кожнае месца, дзе будзе тысяча вінаградных лоз вартасцю тысячу срэбранікаў, стане калючкамі і цернем.
А ў горы ўсе, якія абрабляліся матычкай, ніхто не пойдзе, баючыся калючак і церняў; прыдадуцца яны на выпас валоў ды на таптанне жывёлы».
і населеныя зараз гарады апусцеюць, і зямля стане пустыняй, і даведаецеся, што Я — Госпад”».