ІСАІ 57:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшла ты да цара з алейкам, ды павялічыла намашчэнні свае, паслала далёка сваіх пасланцоў, аж да пекла панізілася. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшла ты да валадара з алеем, і павялічыла масьці свае, і паслала далёка пасланцоў сваіх, і зыходзіла аж да адхлані. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты хадзіла таксама да цара з пахучаю масьцю і памнажала масьці твае, і далёка пасылала паслоў тваіх і прыніжалася да апраметнай. |
Усім распусніцам даецца плата, а ты ўсім сваім палюбоўнікам давала плату і дарыла ім падарункі, каб прыходзілі да цябе зусюль і распуснічалі з табою.
дык загарэлася пажадлівасцю да іх толькі дзеля выяў, якія бачылі яе вочы, ды выправіла пасланцоў да іх, у зямлю Халдэйскую.
І нават паслалі па мужчын, што прыходзілі здалёк, да якіх пасланец быў адпраўлены; такім чынам, яны зараз жа прыйшлі. “Дзеля іх ты выкупалася, падвяла сурмою вочы свае і адзелася ў жаночыя аздобы;
І цар будзе дзейнічаць па волі сваёй, і будзе ўзвышацца, і будзе ўзвялічвацца над усімі багамі, і супраць Бога багоў будзе гаварыць рэчы дзіўныя, і яму пашанцуе, пакуль не прыйдзе гнеў; бо што вырашана — споўніцца.
Эфраім пасе вецер і ганяецца за хвалямі: увесь дзень множыць лгарства і гвалт, заключае прымірэнне з Асірыяй і дастаўляе аліву ў Егіпет.
Вось, стаўся Эфраім, як галубіца неразумная, што не мае развагі; клікалі ў Егіпет, пайшлі ў Асірыю.
Ніхто няхай не пазбавіць вас узнагароды, маючы ўпадабанне ў прыніжэнні сябе і кульце анёлаў, звяртаючы ўвагу на тое, што не бачыў, марна пышачыся розумам цела свайго