Чаму ты патаемна ўцёк і ашукаў мяне, не паведаміўшы мне, каб я мог правесці цябе з радасцю і спевамі, з бубнамі і цытрамі?
ІСАІ 5:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цытра і ліра, бубен і флейта ды віно на іх балях, пра справу Госпада не дбаюць і не бачаць твораў рук Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гусьлі і ліры, бубны і жалейкі, і віно на баляваньнях іхніх, а пра справы ГОСПАДА яны ня дбаюць, і твораў рук Ягоных ня бачаць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і цытра і лютня, тымпан і жалейка, і віно на банкетах іхніх; а на дзеі Госпада не зважаюць яны, і пра чыны рук Ягоных ня думаюць. |
Чаму ты патаемна ўцёк і ашукаў мяне, не паведаміўшы мне, каб я мог правесці цябе з радасцю і спевамі, з бубнамі і цытрамі?
Маю сёння восемдзесят гадоў; ці хопіць мне розуму, каб разабраўся я, што салодкае, а што горкае? Ці можа пацешыць паслугача твайго ежа і пітво? Або ці магу я яшчэ слухаць голас спевакоў і спявачак? Пашто паслугач твой мае быць лішнім цяжарам гаспадару майму, цару?
тых, якія быццам бы знарок адвярнуліся ад Яго і не захацелі разумець усіх шляхоў Яго,
Паколькі не разумеюць яны спраў Госпада і справу рук Яго, зруйнуй іх і не аднаўляй.
але вось — весялосць і радасць, забіваюць валоў і рэжуць авечак, ядуць мяса і п’юць віно: «Давайце есці і піць, бо заўтра памром».
Спынілася радаснае біццё ў бубны, сціх гармідар гулякаў, заціхла радаснае гранне цытры.
Гора табе, Арыэлю, Арыэлю, горад, які аперазаў мурам Давід! Дадайце год да года, урачыстасці хай бягуць!
Яны кажуць: «Хутчэй! Хай неўзабаве настане справа Яго, каб мы пабачылі; хай наблізіцца і надыдзе рада Святога Ізраэлева, і мы спазнаем тое!»
«Хадземце, і я вазьму віна, нап’ёмся да ап’янення, заўтра будзе падобна, як сёння, ды яшчэ больш».
але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.
Жыў адзін багаты чалавек, і апранаўся ў пурпур і вісон ды штодзённа бліскуча баляваў.
Бо і тыя, што без душы, голас падаюць: ці то жалейка, ці то гуслі; калі б яны не падавалі выразных гукаў, як можна было б тады адрозніць, ці гэта гук жалейкі, ці гусляў?
Яны – прыхаваная небяспека на вашых агапах, што банкетуюць у вас без страху і пасвяць саміх сябе; воблакі без вады, што ветрам гоняцца, дрэвы асеннія бясплодныя, двойчы мёртвыя, выкарчаваныя,
Такім чынам, бойцеся Госпада і служыце Яму ў праўдзе і ўсім сэрцам вашым; бо вы бачылі вялікія справы, якія Ён зрабіў вам.