Калі Манаса стаў царом, меў дваццаць гадоў, і пяцьдзесят пяць гадоў цараваў у Ерузаліме.
ІСАІ 3:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і дасць ім за князёў юнакоў, і хлапчукі будуць панаваць над імі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дам ім за князёў юнакоў, і хлапчукі будуць панаваць над імі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дам ім хлапцоў у начальнікі, і дзеці будуць валадарыць над імі. |
Калі Манаса стаў царом, меў дваццаць гадоў, і пяцьдзесят пяць гадоў цараваў у Ерузаліме.
Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і ў Ерузаліме цараваў адзінаццаць гадоў.
Ёахаз меў дваццаць тры гады, калі пачаў кіраваць, і тры месяцы быў царом у Ерузаліме.
Ёакім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, ды адзінаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме; і дапускаўся ліха перад Госпадам, Богам сваім.
Васемнаццаць гадоў меў Ёахін, калі стаў царом, і ўладарыў у Ерузаліме тры месяцы і дзесяць дзён, і дапускаўся ён ліхога ў вачах Госпада.
О мой народзе, дзіця яго прыціскае, і жанчыны над ім пануюць. Народзе мой! Тыя, хто кажа, што ты шчаслівы, яны ашукваюць цябе і разбураюць дарогу хады тваёй.
І сказаў Госпад: «За тое, што ўзняліся дочкі сіёнскія ў пыху і ходзяць, выцягваючы шыю і кідаючы вачамі, ступаюць малымі крокамі ды звоняць бразготкамі на нагах,
бо гнеў Госпада на Ерузалім і Юду быў такі, што Ён адпіхнуў іх ад аблічча Свайго. Тады вось Сэдэцыя адступіўся ад цара Бабілона.