Успомню я Рагаб і Бабілон сярод тых, што ведаюць мяне; вось Філістэя і Тыр з Этыёпіяй: яны нарадзіліся там.
ІСАІ 19:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той дзень будзе дарога з Егіпта ў Асірыю; і увойдзе асірыец у Егіпет, а егіпцянін — у Асірыю, і будуць служыць егіпцяне разам з асірыйцамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень будзе бітая дарога з Эгіпту ў Асірыю. І прыйдзе Асірыя ў Эгіпет, а Эгіпет — у Асірыю, і будуць служыць [Госпаду] Эгіпет і Асірыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той дзень зь Егіпта ў Асірыю будзе вялікая дарога, і будзе прыходзіць Асур у Егіпет, і Егіпцяне - у Асірыю; і Егіпцяне разам з Асірыйцамі служыцьмуць Госпаду. |
Успомню я Рагаб і Бабілон сярод тых, што ведаюць мяне; вось Філістэя і Тыр з Этыёпіяй: яны нарадзіліся там.
І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.
І будзе дарога для рэшты народа Майго, якая застанецца ад Асірыі, як было ў той дзень для Ізраэля, калі ён выходзіў з зямлі Егіпецкай.
У той дзень Ізраэль будзе трэці побач з Егіптам і Асірыяй; дабраславенства [будзе] пасярод зямлі,
І пойдзе шмат людзей, і скажуць яны: «Ідзіце, і ўзыдзем на гару Госпадаву і ў дом Бога Якубава, і хай навучыць Ён нас дарогам Сваім, і будзем хадзіць па сцежках Яго; бо з Сіёна выйдзе закон і слова Госпадава з Ерузаліма».
І станецца: у той дзень затрубяць у вялікую трубу, і тады прыбудуць якія былі загублены ў зямлі Асірыі і якія былі рассыпаны па зямлі Егіпта і будуць славіць Госпада на святой гары ў Ерузаліме.
Гэта кажа Госпад, Адкупіцель Ізраэля, яго Святы да спаганенага ў душы, да абрыдлага ў паганаў, да слугі магнатаў: “Цары ўбачаць цябе і ўстануць, а князі яшчэ і паклоняцца дзеля Госпада, бо Ён верны, дзеля Святога Ізраэлева, Які выбраў цябе”.
Праходзьце, праходзьце праз браму! Рыхтуйце дарогу народу! Прастуйце, прастуйце гасцінец, прыміце каменні! Падыміце знак для народаў!»
І будзе: пры кожным маладзіку і ў кожны шабат прыйдзе кожная жывая істота, каб пакланіцца перад абліччам Маім, — кажа Госпад. —
У той дзень прыйдуць да цябе пражываючыя ад Асірыі аж да Егіпта і ад Егіпта аж да ракі, і ад мора аж да мора, і ад гары аж да гары.