ІСАІ 1:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вол пазнае гаспадара свайго, і асёл — стойла ўласніка свайго, а Ізраэль не пазнаў, народ Мой не зразумеў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вол ведае гаспадара свайго, і асёл — жолаб уласьніка свайго, а Ізраіль ня ведае [Мяне], народ Мой не разумее». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вол ведае гаспадара свайго, і асёл ясьлі гаспадара свайго; а Ізраіль ня знае Мяне, народ Мой не разумее. |
Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.
Не ведаюць яны і не разумеюць, бо заплюшчыў Ён вочы іх, каб не бачылі і не разумелі ў сэрцы сваім.
Цытра і ліра, бубен і флейта ды віно на іх балях, пра справу Госпада не дбаюць і не бачаць твораў рук Яго.
Дзеля таго народ мой трапіў у няволю, бо не меў розуму: яго вяльможы павыміралі ад голаду, а многія іншыя ад смагі пасохлі.
і сабакі ненажэрныя, не ведаюць сытасці, самі пастыры не маюць разумення: усе яны на сваю дарогу схіляюцца, кожны да сваёй карысці, ад найвышэйшага аж да найніжэйшага:
Неразумным стаўся кожны чалавек ды невучоным; пасаромлены кожны майстар ідалам, бо тое, што ён выліў, — фальшывае, і няма духу ў іх.
Выканалі, вось, сыны Ёнадаба, сына Рэхаба, загад бацькі свайго, што загадаў ім, а гэты народ не паслухаўся Мяне!”
“Бо неразумны народ Мой, не ведаюць Мяне; сыны дурныя і безразважныя; мудрыя, каб чыніць ліхоцце, але добрага рабіць не ўмеюць”.
Народ Мой стаўся статкам згубленым, пастыры іх звялі іх і прымусілі бадзяцца па гарах; ад гары да ўзгорку хадзілі яны і забыліся пра свае лежбішчы.
Нават бусел у небе ведае свой час, туркаўка, ластаўка і журавель пільнуюць час свайго прылёту, а народ Мой не ведае прысуду Госпадава.
Як ачышчу Я сэрца тваё, — кажа Госпад Бог, — калі дапускалася ты ўсіх гэтых учынкаў бессаромнай жанчыны і распусніцы?
ды ўвесь Ізраэль спракудзіўся адносна закону Твайго і адвярнуўся, каб не слухаць голасу Твайго, ды леглі на нас праклён і ганьба, якія былі запісаны ў кнізе Майсея, паслугача Бога, зграшылі бо мы перад Ім.
А яна не ведае, што гэта Я даў ёй збожжа, віно, аліву, павялічыў ёй срэбра і золата, з якога зрабілі Баала.
Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць ліхі і выкрадае тое, што пасеяна ў сэрцы яго. Гэта той, у якога пры дарозе пасеяна.
А таму, што не імкнуліся пазнаць Бога, аддаў іх Бог бязглуздаму розуму, каб рабілі тое, што не належыцца,
Бо не ведаюць яны, тыя, якія так думаюць, што неба было здаўна і што зямля з вады і праз ваду словам Божым паўстала,