ЁВА 24:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сярод муроў выціскаюць алей і, тупаючы ў выціскальнях, смагнуць. Біблія (пераклад А.Бокуна) У мурах выціскаюць алей, і ціснуць віно ў тоўчні, і смагнуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) паміж сьценамі чавяць алей аліўкавы, топчуць у чавілах і прагнуць. |
У гарадах, паміраючы, стогнуць; і душа зраненых крычыць, ды Бог не забараняе гэтага.
Лёгкі такі на паверхні вады, і праклятая доля яго на зямлі, і няма нікога, хто б накіраваў яго да вінаграднікаў.
Спынілася радасць і весялосць з садоў, і ў вінаградніках не весяляцца і не спяваюць. Віна ў выціскальні не выцісне той, хто звычайна выціскаў, заціх гоман.
але на месцы, у якое завялі яго, памрэ, ды зямлі гэтае болей не ўбачыць». Гора таму, хто будуе дом свой на несправядлівасці, і святліцы свае — на незаконнасці, блізкаму свайму кажа працаваць задарма, і заробку яго не аддае яму.
Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.