ЁВА 20:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзе ўцякаць ён ад жалезнай зброі ды патрапіць пад медны лук. Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзе ён уцякаць ад зброі жалезнай, і патрапіць пад лук мядзяны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як уцячэ ён ад зброі жалезнай, - пратне яго лук медны; |
А той, хто заставаўся ў Афэку, уцёк у горад, і на дваццаць сем тысяч чалавек, якія там засталіся, паваліўся мур. А Бэнадад, уцякаючы, увайшоў у горад, у пакой, што знаходзіўся ўнутры іншага пакоя.
пакуль страла не пранзае печань яго; як птушка, што спяшаецца да сіла і не ведае, што рашаецца справа жыцця.
І будзе: хто ўцячэ ад голасу страху, уваліцца ў яму, а хто вылезе з ямы, будзе схоплены пасткай, бо вадаспады з вышыняў адкрыліся і затрэсліся падмуркі зямлі.
Гэта так, як бы хто ўцёк перад ільвом, а натрапіў на мядзведзя; як бы схаваўся ў дом і абапёрся рукой сваёй аб сцяну, а ўкусіла яго гадзіна.