ЁВА 16:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) О, каб чалавек мог так судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы са сваім прыяцелем, Біблія (пераклад А.Бокуна) О, каб чалавек мог судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы з бліжнім сваім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) О, калі б чалавек мог спаборнічаць з Богам, як сын чалавечы з блізкім сваім! |
Хто мне дасць слухача? Вось жа подпіс мой! Хай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
Для таго, што існуе, ужо названа імя яго; і вядома, што ёсць чалавек і што не можа ён выступаць у судзе супраць таго, хто мацнейшы за яго.
Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?
Чалавеча! Хто ты такі, каб мог адказваць Богу? Няўжо выраб будзе казаць таму, хто яго зляпіў: «Чаму ты мяне такім зляпіў?»