ЁВА 15:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзе баяцца ён бяды і нястачы, яны паваляць яго, як цара, які рыхтуецца да бітвы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Палохае яго бяда, і мучэньне на яго нападае, як валадар, падрыхтаваны да бою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Палохае яго нэндза і ўціск; адольвае яго, як цар, які падрыхтаваўся да бітвы, |
Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.
Калі намагаецца ён прасіць хлеба, — дык дзе ж? Ён ведае, што ў руцэ яго прыгатаваны дзень цемры.
І прыбылі разам дружыны Яго, і праклалі сабе дарогу супраць мяне, і акружылі аблогаю палатку маю.
Калі накінецца, як бура, страх, і пагібель узнікне, быццам віхура, калі апануе вас бяда і цесната.
«Я загадаў Маім пасвячоным; у гневе Сваім пазваў ваяроў Сваіх, якія радуюцца ў славе Маёй».
А пра Ёакіма, цара Юдэйскага, скажаш: гэта кажа Госпад: “Ты спаліў гэты скрутак, кажучы: “Чаму напісаў ты ў ім абвестку: напэўна, прыйдзе цар Бабілона, і знішчыць гэтую зямлю, і вынішчыць з яе людзей і жывёлу?”
Пакуты і прыгнёт на кожную душу для людзей, што чыняць ліха, перш на юдэя, і на грэка.