ЁІЛЯ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пра народ Мой кідалі жэрабя, і аддавалі юнака за блудніцу, а дзяўчыну прадавалі за віно, каб пілі. Біблія (пераклад А.Бокуна) і пра народ Мой кідалі жэрабя, і аддавалі хлопчыка за распусьніцу, і продалі дзяўчынку за віно, і пілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І на народ Мой яны кідалі жэрабя і аддавалі падлетка за блудадзейку, і прадавалі дзяўчынку за віно і пілі. |
Яван, Тубал і Масок вялі гандаль з табой, абменьвалі ў цябе нявольнікаў і вырабы з медзі.
Прабудзіцеся, п’яніцы, і плачце! Наракайце ўсе, якія п’яце віно, дзеля маладога віна, бо знікла яно з вуснаў вашых!
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох збродняў Ізраэля і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што за срэбра прадаюць справядлівага, а беднага — за пару сандаляў.
У дзень, калі ты выступіў супраціўнікам, у дзень, калі чужынцы бралі яго войска ў палон і іншаземцы ўваходзілі ў брамы яго і адносна Ерузаліма кідалі жэрабя, ты таксама быў сярод іх як адзін з іх.
Але і ён быў пераселены, пайшоў у палон. Дзяцей яго забівалі на скрыжаваннях усіх дарог і аб слаўных яго кідалі жэрабя, і ўсе магнаты яго былі закаваны ў кайданы.
і карыцы, і духмянасцей, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і чыстай мукі, і пшаніцы, і жывёлы, і авечак, і коней, і вазоў, і нявольнікаў, і душ людскіх.