бо з Ерузаліма выйдзе рэшта, і хто застанецца — з гары Сіён. Апекаванне Госпада Магуццяў зробіць гэта!
ЁІЛЯ 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзгарэўся Госпад рупліва любоўю апекі да зямлі Сваёй, і пашкадаваў Ён народ Свой. Біблія (пераклад А.Бокуна) І запалае ГОСПАД рэўнасьцю пра зямлю Сваю, і зьлітуецца над народам Сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І тады паклапоціцца Гасподзь пра зямлю Сваю і зьлітуецца з народу Свайго. |
бо з Ерузаліма выйдзе рэшта, і хто застанецца — з гары Сіён. Апекаванне Госпада Магуццяў зробіць гэта!
А міласэрнасць жа Госпадава спрадвеку па век над тымі, што шануюць Яго, а справядлівасць Яго — для сыноў сынавых.
Бо, вось, з Ерузаліма выйдзе рэшта і з гары Сіён — што ўцалее. Руплівасць Госпада Магуццяў здзейсніць гэта”».
Госпад выйдзе, як асілак, і, як ваяр, падтрымае запал; падасць Ён голас і пачне склікаць, перавысіць моцай ворагаў сваіх.
І адбудуюць сыны чужаземцаў муры твае, а іх цары служыць будуць табе, бо ўдарыў Я цябе ў гневе Сваім, але ў Сваёй дабраце пашкадаваў цябе.
Глянь з неба і пабач з жытла святога Свайго ды славы Сваёй: дзе руплівая апека Твая і Твая магутнасць? Хваляванне нутра Твайго і ласкавасць Твая затрымаліся нада мной, прашу:
У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.
«Ці ты, Эфраім, не дарагі сын Мой і ці не мілае дзіця? Бо колькі разоў гаварыў Я пра яго, а ён усё прыгадваецца Мне? Таму знемаглося нутро Маё дзеля яго, і, шкадуючы, пашкадую яго», — кажа Госпад.
І анёл, які гаварыў да мяне, сказаў: “Абвясці: вось што кажа Госпад Магуццяў: “Любоў апякуючая ў Мяне да Ерузаліма і Сіёна з вялікай руплівасцю,
«Гэта кажа Госпад Магуццяў: “З руплівым апекаваннем люблю Я Сіён і з вялікім гневам руплюся пра яго”.
І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька яго ўбачыў яго і, узрушаны міласэрнасцю, пабегшы, кінуўся на шыю яго і цалаваў яго.
Будзе судзіць Госпад народ Свой, пашкадуе Ён паслугачоў Сваіх; убачыць, што рука іх аслабла і што не стала ні нявольнікаў, ні вольных,
Хваліце, народы, народ Яго, бо адпомсціць Ён за кроў паслугачоў Сваіх, і прызначыць пакаранне для ворагаў Сваіх, і міласцівы будзе да зямлі народа Свайго».
Вось жа, мы называем шчаснымі тых, што вытрывалі. Вы чулі пра трываласць Ёва ды бачылі, што здзейсніў Госпад, бо Госпад вельмі міласэрны і літасцівы.
Сказаўшы гэта, выкінулі яны са сваіх межаў усіх ідалаў чужых багоў, і служылі Госпаду, Які пашкадаваў Ізраэль у яго горы.