Таксама і дзяцей тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і стануць яны еўнухамі ў палацы цара Бабілона”».
4 ЦАРСТВАЎ 24:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі сваімі і эўнухамі сваімі да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў Еханія, цар Юдэйскі, да цара Вавілонскага, ён і маці ягоная, і слугі ягоныя, і князі ягоныя, і еўнухі ягоныя, - і ўзяў яго цар Вавілонскі на восьмым годзе свайго валадараньня, |
Таксама і дзяцей тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і стануць яны еўнухамі ў палацы цара Бабілона”».
І прыйшоў Набукаданосар, цар Бабілона, да горада, калі паслугачы яго абкладвалі яго;
А сталася ў трыццаць сёмым годзе па высяленні ў няволю Ёахіна, цара Юдэі, у дванаццаты месяц, у дваццаць сёмы дзень месяца, Эвілмэрадах, цар Бабілона, у год, у які пачаў цараваць, вызваліў Ёахіна, цара Юдэі, з вязніцы.
У пятым месяцы, у сёмы дзень месяца, а гэта быў дзевятнаццаты год Набукаданосара, цара Бабілонскага, увайшоў у Ерузалім Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, паслугач цара Бабілона,
І па сканчэнні года цар Набукаданосар паслаў па яго і загадаў прывесці яго ў Бабілон разам з найкаштоўнейшымі пасудзінамі святыні Госпада, а на яго месца паставіў царом яго брата Сэдэцыю над Юдэяй і Ерузалімам.
А ў горадзе Сузы пражываў чалавек, юдэй, на імя Мардахэй, сын Яіра, сына Сямэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна,
які быў пераселены з Ерузаліма з палоннымі ў час высялення разам з Ёахінам, царом Юды, якога ўзяў у палон Набукаданосар, цар Бабілона.
Дзеля таго праклён паглынае зямлю, а жыхары яе адбываюць пакаранне; з гэтай прычыны жыхароў яе стала менш і людзей засталося нямнога.
Госпад паказаў мне: вось жа два кашы, поўныя фігаў, пастаўлены перад святыняй Госпада, пасля таго, як Набукаданосар, цар Бабілонскі, вывеў з Ерузаліма Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юды, а таксама князёў яго, таксама каваля і залатара, ды прывёў іх у Бабілон.
Слова, якое было да Ярэміі аб усім народзе Юды ў чацвёртым годзе Ёахіна, сына Осіі, цара Юдэйскага, — а быў гэта першы год Набукаданосара, цара Бабілона, —
якія не забраў Набукаданосар, цар Бабілона, калі павёў з Ерузаліма ў Бабілон Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юдэйскага, разам з усімі вяльможамі Юдэі і Ерузаліма.
Таму вось што кажа Госпад супраць Ёакіма, цара Юдэйскага: “Не будзе ад яго нікога, хто б сядзеў на пасадзе Давіда. Труп яго будзе выстаўлены на спёку дня і на холад ночы.
І пачаў валадарыць цар Сэдэцыя, сын Осіі, замест Ёахіна, сына Якіма; яго паставіў царом Набукаданосар, цар Бабілона, у зямлі Юдэйскай.
У пятым месяцы, у дзесяты дзень месяца, а быў гэта дзевятнаццаты год Набукаданосара, цара Бабілона, увайшоў у Ерузалім Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, які стаяў перад царом Бабілона.
Вось той народ, які вывеў у няволю Набукаданосар: у сёмым годзе — тры тысячы дваццаць тры юдэі;
І сталася ў трыццаць сёмым годзе па высяленні ў няволю Ёахіна, цара Юдэйскага, у дванаццаты месяц, дваццаць пятага дня месяца, Эвілмэрадах, цар Бабілона, у год, у які пачаў цараваць, узняў галаву Ёахіну, цару Юдэйскаму, і вывеў яго з вязніцы.
«Кажы народу ўпорыстаму: “Ці вы не ведаеце, што гэта значыць?” Скажы: “Вось, прыбыў цар Бабілона ў Ерузалім, схапіў цара і князёў яго, і завёў іх да сябе, у Бабілон;
адарваў найвышэйшую галінку яго, і занёс яе ў зямлю Ханаан, і паклаў яе ў горадзе гандлёвым.
Цябе і цара твайго, якога паставіш над сабою, завядзе Госпад да народа, якога не ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,