Ці не было сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых: што я тады схаваў сто чалавек з прарокаў Госпада па пяцьдзесят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой?
4 ЦАРСТВАЎ 2:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пяцьдзесят чалавек з сыноў прарокаў пайшлі, і сталі насупраць паводдаль. А яны абодва стаялі каля Ярдана. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пяцьдзясят чалавек з сыноў прарокаў пайшлі, і сталі насупраць здалёк, а яны абодва сталі каля Ярдану. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пяцьдзясят чалавек з сыноў прарокавых пайшлі і сталі здалёк супроць іх, і яны абодва стаялі каля Ярдана. |
Ці не было сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых: што я тады схаваў сто чалавек з прарокаў Госпада па пяцьдзесят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой?
бо калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых, то ён узяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзесят у адной і ў другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.
Тады адзін чалавек з сыноў прарокаў сказаў сябру свайму па слове Госпада: «Удар мяне!» Але ён не хацеў ударыць.
І ўбачылі яго сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне насупраць, і сказалі: «Дух Іллі супачыў на Элісеі». І прыйшлі насустрач яму, і пакланіліся яму, упаўшы тварам на зямлю,
і сказалі яму: «Вось паміж паслугачоў тваіх знаходзяцца пяцьдзесят мужных чалавек, якія могуць пайсці і пашукаць гаспадара твайго, ці, часам, не падняў яго Дух Госпадаў і не спусціў на адной з гор або ў якой лагчыне». Ён сказаў: «Не пасылайце!»
А яны вымушалі яго, пакуль не надакучылі так, што Элісей сказаў: «Пасылайце». І паслалі яны пяцьдзесят чалавек. Паколькі яны шукалі Іллю тры дні і не знайшлі,
А адна ўдава пасярод жонак сыноў прарокаў заклікала Элісея, кажучы: «Мой муж, паслугач твой, памёр, і ты ведаеш, што паслугач твой баяўся Госпада; і, вось, прыйшоў ліхвяр, каб забраць сабе абодвух маіх дзяцей у нявольнікі».
І ён адказаў: «Добра. Гаспадар мой паслаў мяне сказаць: “Толькі што прыбылі да мяне два юнакі з гары Эфраіма з сыноў прарокаў. Дай ім талент срэбра і два адзенні на змену”».
І сказалі сыны прарокаў Элісею: «Вось, месца, у якім мы з табою жывём, цеснае для нас.
А прарок Элісей паклікаў аднаго з сыноў прарокаў і сказаў яму: «Падперажы сцёгны свае, і вазьмі гэтую пасудзіну з алеем у руку сваю, і ідзі ў Рамот у Галаадзе.
І ў адказ сказаў Амос Амазіі: «Я не прарок і не сын прарока, але я пастух і збіраю сікаморы.
Затым прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзіцца стаянка філістынцаў. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, што сыходзяць з узгорка, і перад імі арфы, тымпаны, бубны і гуслі, і самі яны будуць прарочыць.