Таму, прыдумаўшы рашэнне, цар зрабіў двух залатых цяльцоў і сказаў народу: «Не хадзіце болей у Ерузалім! Вось багі твае, Ізраэлю, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай».
4 ЦАРСТВАЎ 17:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталі хадзіць па звычаях народаў, якіх прагнаў Госпад перад сынамі Ізраэля, і цароў Ізраэля, якія рабілі тое самае. Біблія (пераклад А.Бокуна) і хадзілі паводле звычаю народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля, і паводле звычаю валадароў Ізраіля, якія рабілі [брыдоты]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пачалі ўчыняць паводле звычаяў іншых народаў, якіх Гасподзь прагнаў ад аблічча сыноў Ізраілевых, і паводле звычаяў цароў Ізраільскіх, як учынялі яны; |
Таму, прыдумаўшы рашэнне, цар зрабіў двух залатых цяльцоў і сказаў народу: «Не хадзіце болей у Ерузалім! Вось багі твае, Ізраэлю, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай».
і зрабіўся ён агідным настолькі, што служыў ідалам, робячы ўсё, што рабілі амарэі, якіх знішчыў Госпад з-прад аблічча сыноў Ізраэля.
І пайшоў цар Ахаз насустрач Тэглатпаласару, цару асірыйцаў у Дамаск. І, калі ўбачыў ахвярнік у Дамаску, тады цар Ахаз пераслаў святару Урыі выяву яго і ўзор усёй яго пабудовы.
Але хадзіў ён дарогай цароў Ізраэля. І нават сына свайго ён пасвяціў, правёўшы праз агонь, паводле агіднасцей народаў, якіх Госпад прагнаў перад сынамі Ізраэля;
Але і сама Юдэя не пільнавала прыказанняў Госпада, Бога свайго; а хадзіла ў грахах ізраэльцаў, як яны рабілі.
І дапускаўся ён ліхоты перад абліччам Госпада паводле агіднасцей народаў, якіх знішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.
Не будзеш пакланяцца багам іх і не будзеш служыць ім; не будзеш рабіць, як яны рабілі, але знішчыш іх і паразбіваеш камяні іх.
Гэта кажа Госпад: «Не вучыцеся звычаям паганаў ды не бойцеся знакаў нябесных, якіх баяцца пагане,
І пагардзіў ён Маімі законамі з большаю бязбожнасцю, чым пагане, ды Маімі прыказаннямі — больш, чым землі, якія яго акружаюць: бо адкінулі ізраэльцы законы Мае і не хадзілі паводле Маіх прыказанняў”.
Не рабіце паводле звычаю зямлі Егіпецкай, у якой вы жылі, і паводле неразумнасці зямлі Ханаан, у якую Я збіраюся ўвесці вас, не рабіце і не хадзіце па іх законах.
Не рабіце сабе ідалаў і выяў, і не стаўляйце ані камянёў, ані каменных фігур не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — Госпад, Бог ваш.
Захаваў ты загады Амры і ўсе ўчынкі дому Ахаба і кіраваўся радай іх — дык Я выдам цябе на спусташэнне і жыхароў тваіх — на пасмяянне: і будзеце вы несці ганьбу сярод народаў».
Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую дасць табе Госпад, Бог твой, сцеражыся, каб не навучыўся брыдотам гэтых народаў.