Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 14:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Амазія не паслухаў. І Ёас, цар Ізраэля, выйшаў, і ўбачылі адзін аднаго ён і Амазія, цар Юдэі, у Бэтсамэсе, горадзе Юдэі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але Амазія не паслухаў. І выйшаў Егааш, валадар Ізра­іля, і ён і Амазія, валадар Юды, пабачылі абліччы [адзін аднаго] ў Бэт-Шэмэшы, які ў Юдзе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але не паслухаўся Амасія. І выступіў Ёас, цар Ізраільскі, і пабачыліся асабіста ён і Амасія, цар Юдэйскі, у Бэтсамісе, што ў Юдэі.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 14:11
8 Крыжаваныя спасылкі  

А іншыя дзеянні Ёаса і ўсё, што ён зрабіў, ды і яго мужнасць, калі ён ваяваў супраць Амазіі, цара Юдэі, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?


І калі ён гэта яму казаў, той адказаў яму: «Ці ж мы зрабілі цябе дарадчыкам цара? Перастань! Каб не забіў я цябе!» І перастаў прарок, сказаўшы: «Але я ведаю, што рашыў Бог забіць цябе, бо ты зрабіў такое і не паслухаў маёй парады».


Але Амазія не пажадаў выслухаць, таму што воляй Госпада было, каб быў ён аддадзены ў рукі ворагаў дзеля культу шанавання багоў Эдома.


І з Баалы мяжа заварочвае на захад аж да гары Сэір і праходзіць ля схілу гары Ярым на поўнач, гэта значыць Хеслон, і зыходзіць да Бэтсамэса, і пераходзіць у Тамну,


Ярон і Магдалэль, Харэм, і Бэтанат, і Бэтсамэс: дзевятнаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.


і Аін, і Юту, і Бэтсамэс з іх наваколлямі: дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленняў.


Але цар сыноў Амона не пажадаў згадзіцца на словы Яфтаха, якія ён пераказаў праз пасланцоў.