І Лабан, узняўшыся рана, пацалаваў унукаў сваіх і дачок сваіх, дабраславіў іх і вярнуўся ў сваё месца.
4 ЦАРСТВАЎ 10:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі адтуль пайшоў Егу, ён напаткаў Ёнадаба, сына Рэхаба, які выйшаў яму насустрач, і прывітаў яго: «Ці тваё сэрца шчырае да мяне, як маё сэрца да цябе?» І Ёнадаб сказаў: «Так». «Калі так, — кажа Егу, — дай мне руку сваю». І Ёнадаб даў яму руку сваю. А ён пасадзіў яго да сябе ў калясніцу Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў адтуль [Егу], і сустрэў Ёнадава, сына Рэхава, які выйшаў яму на спатканьне, і дабраславіў яго, і сказаў [Ёнадаву]: «Ці сэрца тваё шчырае да мяне, як сэрца маё да цябе?» Ёнадаў сказаў: «Так». [Сказаў Егу]: «Калі так, дай мне руку тваю». І [Ёнадаў] даў яму руку сваю, і ён пасадзіў яго пры сабе ў калясьніцу, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паехаў адтуль і сустрэўся зь Ёнадавам, сынам Рыхававым, які ішоў насустрач яму, і прывітаў яго, і сказаў яму: ці прыхіляецца тваё сэрца, як маё да твайго сэрца? І сказаў Ёнадаў: так. Калі так, дык дай руку тваю. І падаў ён руку сваю, і падняў ён яго да сябе ў калясьніцу, |
І Лабан, узняўшыся рана, пацалаваў унукаў сваіх і дачок сваіх, дабраславіў іх і вярнуўся ў сваё месца.
Пасля таго прывёў Язэп бацьку свайго да цара і паставіў яго перад ім. І дабраславіў Якуб фараона.
Людзі тыя прынялі гэта за добры знак і, спяшаючыся, злавілі яго на слове і сказалі: «Бэнадад — брат твой». І ён загадаў ім: «Ідзіце і прывядзіце яго». Такім чынам, прыйшоў да яго Бэнадад, і ён пасадзіў яго да сябе ў калясніцу.
сустрэў братоў Ахазіі, цара Юдэі, і сказаў ім: «Хто вы?» А яны адказалі: «Мы браты Ахазіі, і мы прыйшлі прывітаць сыноў цара і сыноў гаспадыні царыцы».
А ён загадаў: «Схапіце іх жывымі!» І калі схапілі іх жывымі, забілі іх каля Бэтэкеда, сорак два чалавекі, і ён не пашкадаваў з іх ні аднаго.
І Ярам загадаў: «Запрагай калясніцу!» І запрэглі калясніцу яго, і Ярам, цар Ізраэля, і Ахазія, цар Юдэі, кожны ў сваёй калясніцы паехалі. І накіраваліся яны насустрач Егу, і напаткалі яго на полі Набота з Езрагэля.
І плямёны Карыят-Сэфэра, што пражываюць у Явісе: тэратэі, сэматэі і сухатэі. Яны кінэі, якія нарадзіліся ад Амата, бацькі дому Рэхаба.
і яны далі рукі свае ў доказ, што адправяць жонак сваіх; і за грэх свой ахвяруюць барана.
І браму Гнаявой кучы аднавіў Мэльхія, сын Рэхаба, кіраўнік акругі Бэтхарэм; ён пабудаваў яе, і паставіў у ёй дзверы, і завалы, і засаўкі.
Хто стане за мяне супраць ліхадзеяў або хто стане разам са мною супраць тых, што чыняць несправядлівасць?
«Ідзі да сям’і рэхабітаў, і размаўляй з імі, і прывядзі іх у дом Госпада ў адну з залаў ды дай ім піць віно».
Ён бо зламаў прысягу, каб парушыць запавет, і вось, прыклаў руку сваю, і паколькі ён усё гэта зрабіў, таму не ўцячэ».
Той гаворыць: «Як магу разумець, калі ніхто мне не адкрыў?» І запрасіў Піліпа ўзлезці і сесці побач.
і калі пазналі, што і мне дадзена гэтая ласка, дык Якуб, Кіфа і Ян, якіх лічылі стаўпамі, падалі мне і Барнабе руку лучнасці, каб мы ішлі да паганаў, а яны да абрэзаных,
Браты, прашу вас, будзьце такімі, як і я; бо і я стаўся такім, як вы. Нічым вы мяне не скрыўдзілі.