Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 17:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Ён бо зламаў прысягу, каб парушыць запавет, і вось, прыклаў руку сваю, і паколькі ён усё гэта зрабіў, таму не ўцячэ».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Ён зламаў прысягу і парушыў запавет, хоць і прыкладаў руку сваю, ён усё гэта зрабіў, таму не ўцячэ”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Ён пагардзіў клятваю, каб парушыць спрымірэнства, і вось, даў руку сваю і зрабіў усё гэта; ён не ацалее.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 17:18
9 Крыжаваныя спасылкі  

І калі адтуль пайшоў Егу, ён напаткаў Ёнадаба, сына Рэхаба, які выйшаў яму насустрач, і прывітаў яго: «Ці тваё сэрца шчырае да мяне, як маё сэрца да цябе?» І Ёнадаб сказаў: «Так». «Калі так, — кажа Егу, — дай мне руку сваю». І Ёнадаб даў яму руку сваю. А ён пасадзіў яго да сябе ў калясніцу


Ды ўсе князі, і асілкі, і сыны цара Давіда падпарадкаваліся цару Саламону.


Цяпер не заглушайце сэрцаў вашых, як бацькі вашыя. Падайце рукі Госпаду і прыходзьце ў святыню Яго, якую Ён асвяціў навек; служыце Госпаду, Богу вашаму, каб адвярнуўся ад вас гнеў абурэння Яго.


Загады цара слухай; і дзеля прысягі, [складзенай] перад Богам,


Да Егіпта выцягвалі мы рукі і да Асірыі, каб наесціся хлеба.


Ён адступіўся ад яго і паслаў пасланцоў у Егіпет, каб даў яму той коней і многа войска. Ці пашчасціць яму, ці выратуецца той, хто зрабіў гэтак? І ці ўхаваецца той, хто парушыў запавет?”»


«Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — на месцы цара, які паставіў яго царом, той, што зламаў прысягу і парушыў запавет, які ён меў з ім, у Бабілоне памрэ.


Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: «Жыву Я, за тое, што адкінуў Маю прысягу і парушыў Мой запавет, адказнасць ускладу на яго галаву


І ў іх вачах гэтае прадказанне як быццам падманнае; і найсвяцейшымі прысягамі прысягалі яны, а ён прыгадае, аднак, правіннасць іх, каб захапіць яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы