3 ЯНА 1:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо выправіліся яны ў дарогу ў імя [Яго], не прымаючы нічога ад паганаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, нічога ня ўзяўшы ад паганаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад язычнікаў. |
Ва ўсім паказваў я вам, што, так працуючы, трэба ўспамагаць нядужым і памятаць словы Госпада Ісуса, Які казаў: “Шчаслівей даваць, чым браць”».
Дык якая мне ўзнагарода, калі абвяшчаючы Евангелле, без платы зацвердзіў я добрую звестку Хрыста гэтак, што не скарыстаўся ўладаю маёй у Евангеллі.
Ці ж вы меней атрымалі, чым іншыя цэрквы? Хіба адно толькі, што не быў вам цяжарам. Даруйце мне гэтую крыўду!
Бо мы не саміх сябе прапаведуем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы – вашы паслугачы праз Ісуса.
Цяпер радуюся я з цярпенняў маіх за вас і дапаўняю тое, чаго нестае з пакут Хрыстовых, у сваім целе за Цела Яго, якім ёсць Царква,