А Ерабаам быў чалавекам адважным і дужым; і Саламон, бачачы здольнага юнака, паставіў яго наглядчыкам над работамі ўсяго дому Язэпа.
3 ЦАРСТВАЎ 14:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ідзі і скажы Ерабааму: “Вось што сказаў Госпад Бог Ізраэля: “За тое, што Я ўзвысіў цябе пасярод народа і зрабіў цябе правадыром над народам Маім, Ізраэлем, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідзі і скажы Ерабааму: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што Я ўзвысіў цябе спасярод народу, і зрабіў цябе правадыром над народам Маім, Ізраілем, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ідзі, скажы Еравааму; так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: Я ўзвысіў цябе з асяродзьдзя простага люду і паставіў правадыром народу Майго Ізраіля, |
А Ерабаам быў чалавекам адважным і дужым; і Саламон, бачачы здольнага юнака, паставіў яго наглядчыкам над работамі ўсяго дому Язэпа.
А цябе Я прыму, і ты будзеш цараваць над усім, чаго пажадае душа твая, і будзеш царом над Ізраэлем.
“Гэта кажа Госпад: “Не выходзьце і не ваюйце супраць братоў вашых, сыноў Ізраэля; хай кожны вяртаецца ў дом свой; бо ад Мяне гэта сталася”». Яны паслухаліся слова Госпадава і вярнуліся назад, як загадаў ім Госпад.
З-за гэтай прычыны грашыў дом Ерабаама, і быў ён загублены і знішчаны з паверхні зямлі.
Дык калі Ахія пачуў шоргат ног яе, калі яна ўваходзіла ў дзверы, сказаў: «Уваходзь, жонка Ерабаама. Чаму ты прыкідваешся іншым чалавекам? Я ж суровы пасланнік для цябе.
«За тое, што Я цябе падняў з парахна і паставіў цябе кіраўніком над народам Маім, Ізраэлем, а ты хадзіў дарогай Ерабаама і ўводзіў у грэх народ Мой, Ізраэль, каб Мяне гнявіць грахамі іх,
А Самуэль сказаў Саўлу: «Хопіць, і я табе скажу, што мне сказаў Госпад у гэтую ноч». І сказаў яму Саўл: «Гавары!»