Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 11:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 А Ерабаам быў чалавекам адважным і дужым; і Саламон, бачачы здольнага юнака, паставіў яго наглядчыкам над работамі ўсяго дому Язэпа.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 А Ерабаам быў ваяр мужны. І бачыў Салямон юнака, што ён выконвае працу, і паставіў яго наглядчыкам над усімі работнікамі з дому Язэпа.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Ераваам быў чалавек мужны. Саламон, заўважыўшы, што гэты малады чалавек умее рабіць справу, паставіў яго наглядчыкам над аброчнымі з дома Язэпавага.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 11:28
13 Крыжаваныя спасылкі  

Зямля Егіпецкая перад табою. Пасялі іх на найлепшым месцы і аддай ім зямлю Гашэн. А калі ведаеш між імі людзей здольных, устанаві іх наглядчыкамі над маёй жывёлай».


Бо я, паслугач твой, прызнаю грэх мой і дзеля таго сёння першы з усёй сям’і Язэпа выходжу я і іду насустрач гаспадару майму, цару».


Таксама Ерабаам, сын Набата, эфраімец з Сарэды, паслугач Саламона, імя маці яго Сарва, удава, падняў руку на цара.


Ідзі і скажы Ерабааму: “Вось што сказаў Госпад Бог Ізраэля: “За тое, што Я ўзвысіў цябе пасярод народа і зрабіў цябе правадыром над народам Маім, Ізраэлем,


апрача трох тысяч трохсот наглядчыкаў, прызначаных Саламонам наглядаць за народам, які выконваў работу.


Бачыш чалавека, руплівага ў сваёй справе: будзе ён стаяць перад царамі, а не перад людзьмі простымі.


Сатру Асірыю на Маёй зямлі і стапчу яе на Маіх гарах. Тады будзе скінута з іх ярмо яе ды цяжар яе будзе зняты з іх спіны».


Шукайце Госпада і будзеце жыць; каб Ён часам не абрушыўся на дом Язэпа, як агонь, і не паглынуў яго, і не будзе каму яго загасіць у Бэтэлі.


І ўзмацую дом Юды, і збаўлю дом Язэпа, і прывяду назад іх, бо пашкадую іх; і будуць яны, як быццам Я іх не адкінуў: бо Я Госпад, Бог іх, ды выслухаю іх.


Бо ярмо Маё салодкае, і цяжар Мой лёгкі».


Не магу я адзін забяспечыць вашы патрэбы, пераносіць вашы цяжары і спрэчкі.


Раздзяліце між сабой зямлю на сем частак: Юда хай застаецца ў сваіх межах на паўднёвым баку, і дом Язэпа — на поўначы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы