А іншыя дзеянні Саламона, усё, што ён рабіў, і мудрасць яго — вось, усё гэта апісана ў кнізе дзеянняў Саламона;
3 ЦАРСТВАЎ 14:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А іншыя дзеянні Рабаама і ўсё, што ён рабіў, — усё гэта запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Іншыя дзеяньні Рэхабаама і ўсё, што ён рабіў, заспісана ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Астатняе пра Раваама і пра ўсё, што ён рабіў, апісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. |
А іншыя дзеянні Саламона, усё, што ён рабіў, і мудрасць яго — вось, усё гэта апісана ў кнізе дзеянняў Саламона;
А другія справы Ерабаама, як ён ваяваў і як цараваў, — усё гэта апісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля.
І кожны раз, калі цар уваходзіў у святыню Госпада, уносіла іх варта, а потым зноў адносіла іх у збраёўню варты.
А ўсе іншыя дзеянні Асы, і ўся мужнасць яго і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі;
А іншыя дзеянні Абіі і ўсё, што ён рабіў, — ці не запісана гэта ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? І працягвалася вайна між Абіем і Ерабаамам.
А іншыя дзеянні Язафата і справы яго, якія ён мужна рабіў, і як ваяваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэйскіх?
Але і рэшткі распуснікаў, якія заставаліся ў дні бацькі яго Асы, ён знішчыў з зямлі.
А паўсталі яго паслугачы, і змовіліся, і забілі Ёаса ў палацы Мэло, на дарозе ў Сэлу.
А рэшта дзеянняў Сэлума і змова яго, якую ён учыніў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
А астатнія дзеянні Ёатама і ўсё, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А іншыя дзеянні Азарыі і ўсё, што ён рабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А іншыя дзеянні Ахаза і ўся яго дзейнасць — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А іншыя дзеянні Эзэкіі, і ўся мужнасць яго, і як ён выкапаў студню і канал, і ўвёў воды ў горад, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А рэшта дзеянняў Манасы, і ўсё, што ён зрабіў, і яго грэх, якога дапускаўся, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А іншыя дзеянні Амона, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А іншыя дзеянні Осіі і ўсё, што ён зрабіў, ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А астатнія дзеянні Ёакіма і ўсё, што ён рабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А астатнія дзеянні Ярама, і ўсё, што ён зрабіў, — ці ж гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
А астатнія дзеянні Амазіі, ад першых да апошніх, запісаны ў Кнізе Цароў Юдэі і Ізраэля.