і, калі ён паехаў, сустрэў яго леў на дарозе і забіў, і труп яго ляжаў, кінуты на дарозе; а каля яго стаяў леў.
3 ЦАРСТВАЎ 12:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паставіў ён свяцілішчы на ўзгорках і зрабіў святарамі ліхіх людзей, якія не былі левітамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставіў ён сьвятыню на ўзгорку, і паставіў сьвятарамі [звычайных] людзей, якія не былі сынамі Левія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабудаваў ён капішча на вышыні і паставіў з народу сьвятароў, якія ня былі з сыноў Лявііных. |
і, калі ён паехаў, сустрэў яго леў на дарозе і забіў, і труп яго ляжаў, кінуты на дарозе; а каля яго стаяў леў.
бо пабудавалі яны і сабе ўзгоркі, і слупы, і ідалаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
Такім чынам, калі адзін з тых святароў, якіх забралі ў няволю з Самарыі, абжыўся ў Бэтэлі, ён вучыў іх, як яны маюць пакланяцца Госпаду.
І кожны народ зрабіў свайго бога; і паставілі іх у святынях на ўзгорках, якія пабудавалі самаране; кожны народ у сваім горадзе, дзе пражываў.
І ўсё ж служылі яны Госпаду. А спаміж сваіх зрабілі яны сабе святароў на ўзгорках, і паставілі іх у храмах на ўзгорках;
І выгналі вы святароў Госпадавых, сыноў Аарона, і левітаў, і паставілі сабе святароў, як пагане земляў. Кожны, хто прыходзіць і пасвячае руку сваю на быку з быкоў і на сямі баранах, становіцца ў вас святаром тых, хто не ёсць багі.
на кожным скрыжаванні дарог пабудавала ты сабе сваё ўзнятае месца, і апаганіла сваю прыгажосць, і расхінала ногі свае з кожным праходзячым ды памнажала сваю чужаложнасць.
Калі Галаад зрабіўся злачыннасцю, яны зноў сталіся ліхімі; у Галгале складаюць ахвяры цялятамі, — ахвярнікі іх будуць кучамі на барознах раллі.
І паслаў Амазія, святар з Бэтэля, Ерабааму, цару Ізраэля, кажучы: «Змаўляецца супраць цябе Амос сярод дому Ізраэля; не зможа знесці зямля ўсіх размоў яго.
а Аарона і сыноў яго пастаў наглядчыкамі над службаю святарскай. Калі хто чужы прыступіць да службы, той хай будзе пакараны смерцю».
але ў той самы дзень аддай яму плату за працу яго перад захадам сонца, бо ён бедны і платы патрабуе жыццё яго, каб не прызываў ён супраць цябе Госпада і не было залічана гэта табе за грэх.