І, падзяліўшы сваіх людзей, ноччу напаў на іх, і разбіў іх, і гнаў іх аж да Гобы, што налева ад Дамаска.
3 ЦАРСТВАЎ 11:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром банды, калі Давід забіваў іх, яны пайшлі ў Дамаск, і там абжыліся, і панавалі ў Дамаску. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром аддзелу. І калі Давід перамог іх, яны пайшлі ў Дамаск, і там жылі, і валадарылі ў Дамаску. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і, сабраўшы вакол сябе людзей, зрабіўся начальнікам шайкі, пасьля таго, як Давід разьбіў Адраазара; і пайшлі яны ў Дамаск, і ўсяліліся там, і валадарылі ў Дамаску. |
І, падзяліўшы сваіх людзей, ноччу напаў на іх, і разбіў іх, і гнаў іх аж да Гобы, што налева ад Дамаска.
І ўцяклі сірыйцы перад Ізраэлем; і Давід знішчыў у сірыйцаў семсот калясніц і сорак тысяч вершнікаў. І забіў ён таксама Сабаха, кіраўніка войска, які там і памёр.
І сыны Амона, убачыўшы, што сталі яны ненавіснымі Давіду, паслалі пасланцоў і нанялі сірыйцаў з Бэт-Рагоба і сірыйцаў з Собы, дваццаць тысяч пешых і тысячу ваяроў ад цара Маахі, і ад людзей Тоба дванаццаць тысяч чалавек.
І выйшлі сыны Амона, і паставілі баявы строй перад самым уваходам у браму; а сірыйцы з Собы і Рагоба і людзі Тоба і Маахі асобна стаялі на полі.
І пабіў таксама Давід Ададэзэра, сына Рагоба, цара Собы, калі той пайшоў, каб аднавіць валадаранне сваё над ракой Эўфрат.
І быў ён ворагам Ізраэля ўва ўсе дні Саламона; і гэта з такой злосцю, што была і ў Адада. І ненавідзеў ён Ізраэля, і панаваў ён у Сірыі.
Такім чынам, Аса, сабраўшы ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбоўнях святыні Госпада і ў скарбоўнях палаца царскага, даў яго ў рукі паслугачам сваім і паслаў іх да Бэнадада, сына Табрэмона, сына Газіёна, цара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі:
І сказаў яму Госпад: «Ідзі і вяртайся ў Дамаск праз пустыню дарогай сваёй; і, калі прыбудзеш, намасці Газаэля на цара Сірыі,
І сказаў яму Бэнадад: «Гарады, якія мой бацька забраў у бацькі твайго, я вярну; і ты зрабі сабе ў Дамаску вуліцы, як бацька мой зрабіў у Самарыі». Ахаб сказаў: «А я пасля дамовы адпушчу цябе». І заключыў ён з ім дамову, і адпусціў яго.
А астатнія дзеянні Ерабаама і ўсё, што ён зрабіў, і яго мужнасць, з якой ён ваяваў ды з якой вярнуў Ізраэлю тое, што належала Юдэі ад межаў Дамаска і Эмата, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
І прыйшоў Элісей у Дамаск, а ў той час хварэў Бэнадад, цар Сірыі. І паведамілі яму: «Прыйшоў сюды чалавек Божы».
і папрасіў у яго лістоў да сінагог у Дамаску, каб, калі знойдзе каго гэтага напрамку, як мужчын, так і жанчын, увязніўшы, дастаўляць у Ерузалім.