Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і сказаў: «Дабраславёны будзь, Госпадзе, Божа Ізраэля, Ты бо сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, і на справе выканаў. Ты сказаў:

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які гаварыў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, і выканаў [гэта] рукамі Сваімі, кажучы:

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сказаў: дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, Які што сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, выканаў сёньня рукою Сваёю. Ён казаў:

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 6:4
17 Крыжаваныя спасылкі  

І маліўся ён: «Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, Які сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, тое і здзейсніў рукамі Сваімі, кажучы:


Ён пабудуе Мне дом, і Я ўмацую яго пасад на векі вечныя.


І дабраславіў Госпада перад усёй супольнасцю, кажучы: «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа Ізраэля, бацькі нашага, спакон вякоў.


І Давід загадаў усёй супольнасці: «Дабраславіце Госпада, Бога вашага!» І дабраславіла ўся супольнасць Госпада, Бога бацькоў сваіх; і пакланіліся, і аддалі паклон Госпаду і пасля цару.


Ты даў паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, усё, што толькі сказаў яму, ды тое, што вуснамі прырок, на справе выканаў, як і сённяшні час пацвярджае.


Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, хай здзейсніцца слова Тваё, якое Ты сказаў паслугачу Твайму Давіду!


І павярнуў цар твар свой, і дабраславіў усю супольнасць Ізраэля, — бо ўся супольнасць стаяла, чакаючы,


“Ад таго дня, у якім вывеў Я народ мой з зямлі Егіпецкай, не выбраў я з усіх пакаленняў Ізраэля іншага горада для пабудавання дома, каб імя Маё ў ім прабывала, ды не выбраў нікога іншага, каб быў кіраўніком народа Майго Ізраэля,


І Эздра дабраславіў Госпада, Бога магутнага; і ўвесь народ, падымаючы свае рукі, адказаў: «Амін, амін». І пакланіліся, і ўпалі, тварам дакранаючыся да зямлі, перад Богам


Ты падтрымаў мяне дзеля бязвіннасці і паставіў мяне перад Табою навек.


Справядлівыя ж будуць весяліцца і радавацца перад Богам і адчуюць асалоду ў весялосці.


Неба і зямля сыдуць, але слова Маё не праміне.


Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,