Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 17:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Ён пабудуе Мне дом, і Я ўмацую яго пасад на векі вечныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Ён пабудуе Мне дом, і Я ўмацую пасад ягоны на вякі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Ён пабудуе Мне дом, і ўцьверджу трон ягоны навекі.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 17:12
21 Крыжаваныя спасылкі  

А ў часы гэтых царстваў Бог Неба ўзбудзіць Валадарства, якое вытрывае вечна ды ўлада яго не пяройдзе на другі народ: сатрэ і знішчыць яно ўсе гэтыя царствы і само будзе трываць вечна.


Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.


Дзеля таго вырашыў я пабудаваць святыню імю Госпада, Бога майго, як загадаў Госпад Давіду, бацьку майму, кажучы: “Сын твой, якому Я дам пасад твой пасля цябе, ён пабудуе дом імю Майму”.


І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».


Бо ў Ім прабывае ўся паўната Боства цялесна,


Бо Яму належыць валадарыць, аж дакуль пакладзе пад ногі Свае ўсіх ворагаў.


Навечна захаваю ласку Сваю для яго, і запавет Мой верны для яго.


Пастанавіў Ты запавет выбранніку Твайму, прысягнуў Давіду, слузе Твайму:


А далі яны нам адказ такімі словамі: “Мы — паслугачы Бога неба і зямлі, і будуем святыню, якая была пабудавана многа гадоў таму, і якую будаваў і скончыў вялікі цар Ізраэля.


аднак ты не пабудуеш дом, але сын твой, які выйдзе са сцёгнаў тваіх, ён пабудуе дом імю Майму”.


І калі пражывеш дні свае і пойдзеш да сваіх бацькоў, узбуджу па табе нашчадка твайго, што выйдзе з сыноў тваіх, ды ўмацую яго царства.


Я буду яму Айцом, а ён будзе Мне сынам; ды міласэрнасць Сваю не спыню да яго, як спыніў да таго, хто перад табой быў.


Хай будзе дабраславёна імя яго вечна, пакуль [свеціць] сонца, будзе жыць імя яго. І будуць дабраславёныя ў ім усе пакаленні зямныя, усе народы ўзвялічаць яго.


«Навечна зацверджу Я патомства Тваё і збудую сталец Твой з пакалення ў пакаленне».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы