каб здзейсніў Госпад слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі твае сыны будуць пільнаваць дарогі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то не будзе адкінуты нашчадак твой ад пасада Ізраэля”.
2 ЛЕТАПІСАЎ 6:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, стрымай абяцанне паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, што яму даў, кажучы: “Не будзеш ты пазбаўлены нашчадка перада Мною, які мае сядзець на пасадзе Ізраэля, але толькі тады, калі сыны твае будуць пільнаваць дарогі свае і трымацца закону Майго, як і ты спраўляўся перада Мною”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, споўні слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты сказаў яму, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе муж перад абліччам Маім, які сядзіць на пасадзе Ізраіля, калі толькі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае, каб хадзіць паводле закону Майго так, як ты хадзіў перад абліччам Маім”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня, Госпадзе Божа Ізраілеў, выканай рабу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты сказаў яму, кажучы: не перастанецца ў цябе муж, які сядзіць прад абліччам Маім на троне Ізраілевым. Калі толькі сыны Твае будуць назіраць за шляхамі сваімі, ходзячы паводле закону Майго так, як ты хадзіў прад Мною. |
каб здзейсніў Госпад слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі твае сыны будуць пільнаваць дарогі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то не будзе адкінуты нашчадак твой ад пасада Ізраэля”.
«Што да дома гэтага, які ты будуеш, то калі будзеш спаўняць пастановы Мае, і выконваць прыказанні Мае, і захоўваць усе настаўленні Мае, трымаючыся іх, Я споўню слова Маё табе, якое абяцаў Давіду, бацьку твайму;
Ці не ведаеце, што Госпад, Бог Ізраэля, даў уладу Давіду над Ізраэлем навек, яму і сынам яго па запавеце солі?
Аднак не хацеў Госпад нішчыць дом Давіда дзеля прымірэння, якое заключыў з ім, ды таму, што абяцаў даць яму і сынам яго светач на ўвесь час.
Затым уся гэта супольнасць у доме Божым заключыла запавет з царом. Сказаў ім Ёяда: «Вось, сын цара будзе валадарыць, як прадказаў Госпад адносна сыноў Давіда.
Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, хай здзейсніцца слова Тваё, якое Ты сказаў паслугачу Твайму Давіду!
Таксама ты, калі будзеш весці сябе перад абліччам Маім, як вёў сябе Давід, бацька твой, ды будзеш рабіць усё, што Я загадаў табе, і калі захаваеш прыказанні Мае і законы Мае,
зраблю трывалым пасад улады тваёй, як паабяцаў я Давіду, бацьку твайму, калі казаў: “Не будзе адкінуты з нашчадкаў тваіх чалавек, які будзе валадаром у Ізраэлі”.
Прысягнуў Госпад Давіду праўду, і не адступіць ад яе: «Ад плода сцёгнаў Тваіх пасаджу на пасад Твой.
Калі сыны твае захаваюць запавет Мой і сведчанні Мае, якім навучу Я цябе, то і сыны іх вечна будуць сядзець на пасадзе тваім».
Гэта кажа Госпад Бог: “Яшчэ і аб гэтым папросіць Мяне дом Ізраэля, каб зрабіў Я ім: Я памножу іх, як статак людзей,