2 ЛЕТАПІСАЎ 7:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)17 Таксама ты, калі будзеш весці сябе перад абліччам Маім, як вёў сябе Давід, бацька твой, ды будзеш рабіць усё, што Я загадаў табе, і калі захаваеш прыказанні Мае і законы Мае, Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)17 І цяпер, калі ты будзеш хадзіць перад абліччам Маім, як хадзіў Давід, бацька твой, і рабіць паводле ўсяго, што Я загадаў табе, і захоўваць пастановы Мае і суды Мае, Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)17 І калі ты будзеш хадзіць прад абліччам Маім, як хадзіў Давід, бацька твой, і будзеш рабіць усё, што Я загадаў табе, і будзеш захоўваць пастановы Мае і законы Мае, Глядзіце раздзел |
Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, споўні паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму, кажучы: “Не будзе забраны ў цябе нашчадак з-прад аблічча Майго. Ён будзе сядзець на пасадзе Ізраэля, калі сыны твае будуць трымацца дарогі Маёй, каб хадзіць перада Мною, як ты хадзіў перад абліччам Маім”.
Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, стрымай абяцанне паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, што яму даў, кажучы: “Не будзеш ты пазбаўлены нашчадка перада Мною, які мае сядзець на пасадзе Ізраэля, але толькі тады, калі сыны твае будуць пільнаваць дарогі свае і трымацца закону Майго, як і ты спраўляўся перада Мною”.