Узбунтаваўся ён таксама супраць Набукаданосара, якому прысягнуў Богам быць верным, і зацвярдзеў ён каркам сваім і сэрцам, каб не навярнуцца да Госпада, Бога Ізраэля.
2 ЛЕТАПІСАЎ 24:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пасылаў Госпад да іх прарокаў, каб іх навярнуць да Госпада, але яны не жадалі слухаць іх словы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён пасылаў да іх прарокаў, каб навярнуць іх да ГОСПАДА, і яны сьведчылі супраць іх, але яны не зважалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Ён пасылаў да іх прарокаў дзеля навароту іх да Госпада, і яны ўмаўлялі іх, але тыя ня слухаліся. |
Узбунтаваўся ён таксама супраць Набукаданосара, якому прысягнуў Богам быць верным, і зацвярдзеў ён каркам сваім і сэрцам, каб не навярнуцца да Госпада, Бога Ізраэля.
Але ўгнявілі яны Цябе, і ўзбунтаваліся супраць Цябе, і пакінулі закон Твой; і пазабівалі прарокаў Тваіх, якія ім нагадвалі, каб вярнуліся да Цябе: ды дапусціліся вялікіх блюзненняў.
І шкадаваў Ты іх многа гадоў, і заклінаў іх Духам Тваім і праз рукі прарокаў Тваіх, і не выслухалі яны; і аддаў Ты іх у рукі народаў чужых земляў.
Звярні ўвагу, людзе Мой, і, народы, паслухайце Мяне, бо закон выйдзе ад Мяне і прысуд Мой пастаўлю як святло для народаў.
Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».
«Пачаўшы ад трынаццатага года Осіі, сына Амона, цара Юдэйскага, аж да гэтага дня, — а гэты год ужо дваццаць трэці, — было слова Госпада да мяне, і я гаварыў яго вам, нават ноччу ўстаючы і гаворачы, а вы не слухалі.
Але вы не паслухалі Мяне, — кажа Госпад, — каб давесці Мяне да гневу праз дзейнасць рук вашых, на ваша ліха”.
каб слухаць словы паслугачоў Маіх, прарокаў, якіх Я пасылаў да вас, падымаючыся ноччу і накіроўваючы, а вы не слухалі,
Не будзьце, як бацькі вашы, якіх заклікалі даўнейшыя прарокі і казалі: “Пакіньце шляхі вашы ліхія і намеры вашы благія, — гэта кажа Госпад Магуццяў”; і яны не паслухалі і не звярнулі ўвагі на Мяне, — кажа Госпад. —
А ён гаворыць яму: “Калі не слухаюць Майсея і прарокаў, дык, каб і хто з мёртвых паўстаў, не павераць”».