2 ЛЕТАПІСАЎ 17:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вучылі яны ў Юдэі, маючы кнігу закону Госпадава, і абышлі ўсе гарады Юдэі, і навучалі народ. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны вучылі ў Юдзе, і з імі [была] кніга Закону ГОСПАДА; і абыходзілі яны ўсе гарады Юды, і навучалі ў іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яны вучылі ў Юдэі, маючы з сабою кнігу закона Гасподняга: і абыходзілі ўсе гарады Юдэі і вучылі народ. |
Таксама ў Ерузаліме паставіў Язафат суддзяў з левітаў і з святароў, і з кіраўнікоў родаў для Ізраэля, дзеля суда Госпада ў справах жыхароў Ерузаліма.
Таксама левітам, якія навучалі ўвесь Ізраэль і былі пасвячоны Госпаду, сказаў: «Пастаўце святы каўчэг у святыні, якую пабудаваў Саламон, сын Давіда, цар Ізраэля; не будзеце ўжо больш насіць яго на плячах. Цяпер будзеце служыць Госпаду, Богу вашаму, і Яго народу Ізраэлю.
Затым левіты: Ешуа, і Бані, і Сэрэбія, Ямін, Акуб, Сабэтай, Годыя, Маасія, Келіта, Азарыя, Ёзабад, Ханан, Палая і левіты тлумачылі народу закон; а народ стаяў на сваім месцы.
Да закону [звяртайцеся] і да сведчання! А калі не будуць казаць паводле слова гэтага, не будзе для іх святла зараніцы.
Вусны бо святара захоўваюць веданне, і закон будуць шукаць у вуснах яго, бо ён пасланец Госпада Магуццяў.
Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Бо сапраўды кажу вам: не пройдзеце да канца гарадоў Ізраэля, аж прыйдзе Сын Чалавечы.
І сталася, калі скончыў Ісус навучаць дванаццаць вучняў Сваіх, Ён пайшоў адтуль далей, каб вучыць і прапаведаваць у гарадах іх.
Разгледзьце Пісанні, бо вы думаеце, што маеце ў іх жыццё вечнае; а яны – гэта тое, што сведчыць пра Мяне.
Па прачытанні закону і прарокаў начальнікі сінагогі паслалі да іх, кажучы: «Калі маеце, мужы браты, нейкае слова заахвоты для народа, прамоўце!»
Бо Майсей ад найдаўнейшых пакаленняў мае такіх, што ў розных гарадах абвяшчаюць яго ў сінагогах, дзе кожную суботу чытаюць».
І, прызначыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў гатэль. І ён ім выкладаў, сведчачы пра Валадарства Божае, ад рана да вечара пераконваючы іх пра Ісуса на падставе Майсеева закону і прарокаў.
А Піліп апынуўся ў Азоце і, праходзячы праз усе гарады, абвяшчаў Евангелле аж да Цэзарэі.
Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.