І не было прычыны правяраць людзей, якія атрымлівалі грошы для выплаты работнікам; бо яны рабілі ўсё сумленна.
2 КАРЫНФЯНАЎ 8:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) высцерагаючыся, каб нас хто не дакараў дзеля такога мноства даручанага нашаму служэнню. Біблія (пераклад А.Бокуна) высьцерагаючыся, каб ня ганіў нас хто за гэткае мноства [служэньняў], якімі мы служым, Біблія (пераклад В. Сёмухі) асьцерагаючыся, каб хто не наракаў на нас пры такой шчодрасьці прынашэньняў, якія давераны нашаму служэньню; |
І не было прычыны правяраць людзей, якія атрымлівалі грошы для выплаты работнікам; бо яны рабілі ўсё сумленна.
Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.
Калі ж я з’яўлюся, дык тых, якіх прызнаеце вы за дастойных, пашлю з лістамі перадаць дар ваш у Ерузалім,
Што я раблю, тое і буду рабіць, каб адсячы повад у тых, хто шукае поваду; каб аказаліся і мы такімі, з чаго яны выхваляюцца.
і не толькі гэта, але ён цэрквамі прызначаны быць таварышам нашага падарожжа з гэтай ласкай, якою мы служым на славу Госпада і дбаласці вашай,