Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 КАРЫНФЯНАЎ 11:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Што я раблю, тое і буду рабіць, каб адсячы повад у тых, хто шукае поваду; каб аказаліся і мы такімі, з чаго яны выхваляюцца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Але гэта раблю і буду рабіць, каб адсекчы нагоду тым, якія хочуць [мець] нагоду, каб у тым, чым яны хваляцца, былі знойдзены такімі, як і мы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 каб ня даць прычыны тым, якія шукаюць поваду, каб яны, чым хваляцца, у тым аказаліся такімі самымі, як і мы.

Глядзіце раздзел Копія




2 КАРЫНФЯНАЎ 11:12
13 Крыжаваныя спасылкі  

Калі іншыя маюць удзел ва ўладзе над вамі, дык чаму тым больш не мы? Аднак мы не карыстаемся гэтай уладай, але зносім усё, каб не прычыніць шкоды Евангеллю Хрыстову.


Таму хачу, каб маладыя выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам, не давалі аніякай падставы ворагу для знеслаўлення.


якое не ёсць іншае, але, напэўна, знайшліся нейкія, што баламуцяць вас ды хочуць перавярнуць Евангелле Хрыстова.


Калі вось многія хваляцца паводле цела, дык і я буду хваліцца.


І, калі быў у вас і апынуўся ў нястачы, нікому не быў я цяжарам, бо калі мне чаго не хапала, дык дапаўнялі браты, што прыйшлі з Мацэдоніі; і нічым не абцяжарваў вас і не буду абцяжарваць.


бо хто хваліцца, хай Госпадам хваліцца.


Кажам вам гэта, не каб зноў сябе прадставіць вам, але каб даць вам магчымасць пахваліцца намі, каб мелі вы што сказаць перад тымі, што хваляцца абліччам, а не сэрцам.


Калі я меў гэткі намер, ці рабіў гэта легкадумна? Ці тое, што я задумваю, паводле цела задумваю, каб было ў мяне: «так – так» і «не – не»?


Дык не добрая пахвальба ваша. Ці не ведаеце, што крошка кіслі ўсё цеста квасіць?


Бо Ён адзіны, і хто адштурхне Яго? І што толькі хоча душа Яго, тое робіць.


І ад гэтай гадзіны ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы