2 КАРЫНФЯНАЎ 3:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад ёсць Дух, а дзе Дух Госпадаў, там свабода. Біблія (пераклад А.Бокуна) Госпад ёсьць Дух, а дзе Дух Госпада, там свабода. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь ёсьць Дух; а дзе Дух Гасподні, там свабода. |
Дух ёсць Той, Хто ажыўляе, цела ж нічым не дапаможа. Словы, якія Я вам сказаў, ёсць Дух і жыццё.
Так вось і напісана: «Стаўся першы чалавек, Адам, жывою душою», а апошні Адам – Духам жыватворчым.
Мы ж усе з адкрытым тварам аглядаем славу Госпадаву, быццам у люстэрку, і перамяняемся ў Яго вобраз з яснасці ў яснасць, так, як ад Госпадава Духа.
Які і ўчыніў нас здатнымі быць паслугачамі Новага Запавету, не літары, але Духа, бо літара забівае, а Дух ажыўляе.
А дзеля таго, што вы – сыны, паслаў Бог Духа Сына Свайго ў сэрцы вашы, Які кліча: «Абба, Ойча!»
Дык стойце ў свабодзе, якой вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце зноў пад ярмо няволі.
Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу для пажадлівасці цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.