Сталася ж па смерці Саўла, што Давід вярнуўся па перамозе над Амалекам і спыніўся на два дні ў Сікэлазе.
1 ЦАРСТВАЎ 31:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык у той дзень загінулі разам Саўл і тры яго сыны, і збраяносец яго, і ўсе людзі яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень загінулі разам Саўл і тры сыны ягоныя, і збраяносец ягоны, і ўсе людзі ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так і памёр у той дзень Саўл і тры сыны ягоныя і збраяносец ягоны, а таксама і ўсе людзі ягоныя разам. |
Сталася ж па смерці Саўла, што Давід вярнуўся па перамозе над Амалекам і спыніўся на два дні ў Сікэлазе.
і галасілі яны, і плакалі, і пасцілі аж да вечара дзеля Саўла, і дзеля Ёнатана, сына яго, і дзеля народа Госпада, і дзеля дому Ізраэля, бо яны загінулі ад меча.
Ён хутка паклікаў свайго збраяносца і сказаў яму: «Дастань меч свой і забі мяне, каб часам не сказалі, што я забіты жанчынаю». Ён ударыў яго мечам. І, калі ён памёр,
І вырушыў увесь народ у Галгал, і ўстанавілі там царом Саўла перад Госпадам у Галгале, і там склалі ахвяры прымірэння перад Госпадам. І ўсцешыўся там вельмі Саўл і ўсе жыхары Ізраэля.
Ці ж не сёння жніво пшаніцы? Я паклічу Госпада, і Ён дасць грымоты і дождж; і вы даведаецеся і пабачыце, якога дапусціліся вы вялікага зла перад Госпадам, дамагаючыся сабе цара».
І сказаў Давід: «Жыве Госпад, бо толькі Госпад пакарае яго, або прыйдзе дзень яго, каб ён памёр, або ён загіне, пайшоўшы на вайну.
І аддасць Госпад таксама Ізраэль разам з табою ў рукі філістынцаў; заўтра ж ты і сыны твае будзеце са мною, але і лагер Ізраэля аддасць Госпад у рукі філістынцаў».
Калі збраяносец яго ўбачыў, што Саўл памёр, тады сам таксама кінуўся на свой меч і разам з ім памёр.
А ізраэльцы, што жылі на другім баку раўніны і на тым баку Ярдана, убачыўшы, што войска Ізраэля ўцякло і што загінулі Саўл і сыны яго, пакінулі свае гарады і паўцякалі. І прыйшлі філістынцы, і абжыліся там.